ЛЁС ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ БССР У 20-30-я гг. ХХ ст.
Кастрычнік 1917 г. стаў пачаткам крыжовага шляху для Праваслаўнай Царквы, як і для іншых веравызнанняў на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Савецкая дзяржава аб'явіла сваёй мэтай пабудову «справядлівага камуністычнага грамадства» без Бога. Пачалася карэнная ломка ўсяго папярэдняга ўкладу жыцця і сістэмы каштоўнасцяў. Любая сістэма каштоўнасцяў абапіраецца на той ці іншы від веры. Вера можа быць не толькі релігійнай (вера ў Бога), як сцвярджае прафесар А.І. Осіпаў, але і безрэлігійнай (вера ў перамогу камунізму, у вечнасць матэрыі, у «геній» правадыра).