Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр ініцыяваў збор подпісаў за закон супраць прапаганды ЛГБТ

З заклікам падпісаць зварот да Лукашэнкі за прыняцце закона аб забароне «прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасэксуалізму і іншых палавых скрыўленняў непаўналетнім» выступіў лідэр і духаўнік Свята-Елісавецінскага манастыра (у Навінках) протаіерэй Андрэй Лемяшонак.

Збор подпісаў арганізаваны ў крамах і гандлёвых кропках манастыра. Пры гэтым, як паведамляе партал TUT.BY, кіраўнік інфармацыйнай службы Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін запэўніў, што «ідэя збіраць подпісы - прыватная ініцыятыва Свята-Елісавецінскага манастыра, а не афіцыйная пазіцыя кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы».

Некаторыя праваабаронцы адрэагавалі на зварот негатыўна, адзначыўшы, што падобны закон з'яўляецца парушэннем правоў чалавека, паколькі вядзе да дыскрымінацыі па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі.

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: