Сумеснае экуменічнае набажэнства адбылося ў Гродна
21.01.202019 студзеня ў гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксаверыя адбылося экуменічнае набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.
Як паведаміў партал Grodnensis.by, у супольнай малітве, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, узялі ўдзел прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла, Праваслаўнай Царквы, Евангелічна-лютэранскай супольнасці, супольнасці Поўнага Евангелля «Жывое Слова» (пяцідзясятнікі).
Разам з біскупам Кашкевічам ад Каталіцкага Касцёла ў набажэнстве ўдзельнічаў прадстаўнік Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі святар Андрэй Крот, настаяцель парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне.
Праваслаўную Царкву прадставіў протаіерэй Аляксандр Хомбак, настаяцель храма святога Лукі ў Гродне, Евангелічна-лютэранскyю супольнасць — пастар Уладзімір Татарнікаў, супольнасць поўнага Евангелля «Жывое Слова» — пастар Дзмітрый Малюкевіч.
Яшчэ па тэме Экуменічны рух - падарожжа да еднасці:
- Традыцыйна ўпотай ад сваіх вернікаў прадстаўнікі БПЦ прынялі ўдзел у штогадовых экуменічных служэньнях
- Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў пачаўся 18 студзеня
- Совместное заявление Папы Римского Франциска и Святейшего Патриарха Кирилла
- У катэдральных касцёлах Беларусі прайшлі традыцыйныя экуменічныя набажэнствы
- Русская Православная Церковь и межхристианский диалог. Доклад на конференции «Новое столетие: новые и обновленные стратегии для экуменической миссии» в Канаде
Апошнія навіны