Cэнс каранавання марыйных іконаў
Напрыканцы чэрвеня і ў першай палове ліпеня беларускія дарогі і сцяжынкі напаўняюцца пілігрымамі-вернікамі, якія кіруюцца да святыняў-крыніц, месцаў, дзе Божая Любоў дае аб сабе знаць асаблівым чынам. Будслаў, Тракелі, Полацк, Браслаў, Гудагай — гэта толькі некалькі беларускіх асяродкаў духоўнай гравітацыі. А колькі іх ва ўсім свеце!