Надрукаваныя першыя старонкі факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля.
Пачаўся друк факсімільнай копіі рукапіснага помніку ХVI ст. - Слуцкага Евангелля, вядомага яшчэ як Евангелле Юрыя Алелькавіча. Публікацыю ажыццяўляе Выдавецтва Беларускага Экзархата пры фінансавай падтрымцы беларускай дзяржавы. Унікальны асобнік Слукага Евангелля ў ручным пераплёце, з вокладкай з рэдкай скуры (арыгінальнае евангелле мае аксамітную вокладку) мае быць уручаны Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу у часе ягонага візіту ў Беларусь у верасні бягучага году.