Новы святар у Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве ў Менску
27.08.200922 жніўня ў Менску адбылося архіярэйскае богаслужэнне, у часе якога быў рукаўскладзены на прасвітара дыякан Аляксандр Аўдзеюк, магістар тэалогіі, выпускнік Каталіцкага Ўніверсітэту ў Айштаце (Нямеччына). Святар Аляксандр нарадзіўся у 1978 г., у 2001 г. паступіў у семінарыю ў Польшчы, потым працягнуў адукацыю ў Айштаце па спецыяльнасці гістарычнага багаслоўя, пастаўлены ў дыякана 13 траўня 2009 г. ў Мукачава і прызначаны ў менскую парафію Святога Праведнага Язэпа. Апроч служэння ў парафіі новасвятар Аляксандар Аўдзеюк прызначаны адказным за душпастарскую апеку над студэнтамі ў г. Менску.
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19