МАНІТОРЫНГ СМІ: РАДЫЁ СВАБОДА: Вернікі “Новага жыцьця” вырашылі не пакідаць свой храм
Вернікі менскай пратэстанцкай суполкі “Новае жыцьцё” аднагалосна прынялі рашэньне не аддаваць свой храм гарадзкім уладам. Яны зьвяртаюцца ў міжнародныя структуры з просьбай дапамагчы ім адстаяць будынак.
Вернікі абвінавачваюць улады ў парушэньні Канстытуцыі. Паводле судовага рашэньня яны могуць заставацца ў будынку не пазьней за 20 жніўня.
Пастар царквы “Новае жыцьцё” Вячаслаў Ганчарэнка паведаміў “Свабодзе”, што вернікі самастойна не пакінуць свой храм.