Сакавік 2016

  1. Год з пачатку беларускамоўных службаў у мінскім храме Архангела Міхаіла

    У сакавіку споўніўся год, як у мінскім праваслаўным прыходзе Архангела Міхаіла рэгулярна, раз у месяц, па нядзельных днях служыцца Боская Літургія на беларускай мове. Апошняя з такіх службаў прайшла 27 сакавіка.

    Страны: 
    Конфессии: 
  2. Прайшоў першы канцэрт у памяць новапакутнікаў

    Першы харавы вечар у гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска адбыўся 6 сакавіка ў Мінску на сцэне Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Сярод тых,хто выступілі - акадэмічны харавы ансамбль «Аэліта» і вакальны ансамбль «Кантабіле» Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.

    Страны: 
    Конфессии: 
  3. Беларускамоўная версія фільма «Караль, чалавек які стаўся Папам» будзе паказана ў Мінску

    13 cакавіка ў зале тэатра «Зніч» у дольнай частцы Чырвонага Касцёла ў Мінску адбудзецца паказ мастацкага фільма пра св. Яна Паўла ІІ — «Караль, чалавек які стаўся Папам»  па-беларуску. Пачатак прагляду ў 17.00.

    Страны: 
    Конфессии: 
  4. У каталікоў - нядзеля радасці

    У гэтую нядзелю ў каталікоў 4-я нядзеля Вялікага посту, якая па першым слове уваходнага антыфону, традыцыйна называецца «Нядзеляй радасці (Laetare)». Ўласцівая ёй тэма радасці збольшага змякчае суровасць вялікапоснай літургіі.

    Страны: 
    Конфессии: 
  5. Мітрапаліт Павел і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сумесна запісаліся на тэлеперадачы

    2 сакавіка ў студыі тэлеканала «Беларусь 24» адбылася сустрэча Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла. Гэта была першая сустрэча мітрапалітаў  у неафіцыйнай абстаноўцы.

    Страны: 
  6. У Стаўрапалі пачаўся суд над чалавекам за словы "Бога няма" і здзеклівую фразу пра Біблію

    Віктара Краснова судзяць па артыкуле 148 УК РФ. "Злачыннае дзеянне" заключалася ў тым, што ў адной з груп у сетцы Вконтакте ён здзекліва назваў Біблію "зборнікам габрэйскіх казак", а таксама заявіў, што "Бога няма" (дакладней: "Боха нет"). З нагоды гэтых, а таксама іншых насмешлівых выказванняў Віктара Краснова яго апаненты па сацыяльнай сетцы падалі заяву ў паліцыю.

    Страны: