Год з пачатку беларускамоўных службаў у мінскім храме Архангела Міхаіла

У сакавіку споўніўся год, як у мінскім праваслаўным прыходзе Архангела Міхаіла рэгулярна, раз у месяц, па нядзельных днях служыцца Боская Літургія на беларускай мове. Так супала, што 27 сакавіка служба выпала якраз на той дзень, з якога пачаліся такія набажэнствы - Другая нядзеля Вялікага посту ў гонар Свяціцеля Рыгора Паламы.

За гэты год беларускамоўныя службы сталі неад'емнай і бясспрэчнай часткай жыцця парафіі. Акрамя прыходу Архангела Міхаіла беларускамоўныя Літургіі ў Мінску ўжо шмат гадоў служацца у саборы Пятра і Паўла, а з нядаўняга часу ў храме Мінскай Духоўнай Акадэміі.

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: