У храме Мінскай духоўнай акадэміі ўпершыню служылі літургію на беларускай мове
14.10.201513 кастрычніка 2015 ў акадэмічным храме Свяціцеля Кірылы Тураўскага ўпершыню была здзейсненая Боская літургія на беларускай мове, паведамляе афіцыйны сайт БПЦ.
Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыта Сергія (Акімава) набажэнства здзейсніў студэнт 1-га курсу аспірантуры МінДА протаіерэй Яўген Грамыка, які з'яўляецца ініцыятарам пачынанні.
У далейшым кіраўніцтва МінДА плануе зрабіць беларускамоўныя Літургіі рэгулярнымі.
Храм Свяціцеля Кірылы Тураўскага стаў трэцім храмам сталіцы, дзе Літургія здзяйсняецца ў тым ліку і на беларускай мове. Падобная богаслужэбная практыка існуе таксама ў Петра-Паўлаўскім саборы на Нямізе (па суботах) і ў храме Архістратыга Міхаіла ў Сухарава (кожную другую нядзелю месяца). Падчас набажэнстваў выкарыстоўваюцца літургічныя тэксты ў перакладзе кандыдата багаслоўя, прафесара Мінскіх духоўных школ протаіерэя Сергія Гардуна.
Фота church.by. Усе фатаграфіі.
Яшчэ па тэме Беларускамоўнае хрысціянства: малітва і багаслоўе:
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі (снежань 2019 года)
- Пасхальная літургія на беларускай мове адбылася у Сухарава (ВІДЭА)
- Год з пачатку беларускамоўных службаў у мінскім храме Архангела Міхаіла
- Радыё Свабода: Протаіерэй Аляксандар Балоньнікаў: Каложа яднае людзей, якія моляцца па-беларуску
- Нацыянальнае царкоўнае адраджэнне: дзеля чаго?
Апошнія навіны