У храме Мінскай духоўнай акадэміі ўпершыню служылі літургію на беларускай мове
13 кастрычніка 2015 ў акадэмічным храме Свяціцеля Кірылы Тураўскага ўпершыню была здзейсненая Боская літургія на беларускай мове. Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыта Сергія (Акімава) набажэнства здзейсніў студэнт 1-га курсу аспірантуры МінДА протаіерэй Яўген Грамыка.