У семінарыі ў Пінску праходзяць рэкалекцыі для юнакоў па распазнаннi паклікання
18 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску пачаліся рэкалекцыі для юнакоў, якія шукаюць дапамогі ў распазнанні жыццёвай дарогі.
18 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску пачаліся рэкалекцыі для юнакоў, якія шукаюць дапамогі ў распазнанні жыццёвай дарогі.
Адменена пастанова аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы. Інфармацыю аб гэтым курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі атрымала з Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 ліпеня.
Радасныя святкаванні cярэбранага юбілею заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якія ўзначаліў спецыяльны пасланнік Святога Айца Францішка Яго Эмінэнцыя арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн ОР, былі азмрочаны рашэннем дзяржаўных уладаў аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы.
Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Рабэр Сара звярнуўся да біскупаў і святароў з прапановай вярнуцца да адпраўлення святой Імшы ad orientem, гэта значыць тварам «на ўсход» — у адным накірунку з вернікамі ў касцёле.
Кардынал, які выступаў на канферэнцыі «Sacra Liturgia» у Лондане, сказаў: «Вельмі важна, каб святары і вернікі як мага хутчэй пачалі глядзець у адным накірунку — на ўсход ці, як мінімум, да абсіды... Я прашу вас пачаць гэтую практыку пры першай жа магчымасці».