Снежань 2010
-
-
8. Епіскап Віцебскі (1942-1946). Узначаленьне Наваградзкай епархіі.
3 Туркавічаў мне трэба было ехаць праз Варшаву ў горад Мінск. сталіцу Беларусі, дзе ствараўся царкоўны цэнтар32 і знаходзіліся мітрапаліт Мінскі і ўсёй Беларусі Панцеляймон (Ражноўскі), які перасяліўся з Жыровіцкага манастыра, і яго вікарый — епіскап Слуцкі Філафей, мой брат па манаскім пострыгу, нядаўна высьвечаны ў епіскапа Слуцкага, прыбьшы з Варшавы, дзе ён жыў стала. Па сутнасьці, ён і чакаў мяне ў Мінску. Туды я і павінен быў ехаць.
-
7. Праваслаўная Цэрква ў Польшчы
Туркавічы былі апошнім пунктам маёй пастырскай службы ня толькі на Холмшчыне, але і ў Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве ў Польшчы. Прызначалі мяне на служэньне ў розныя месцы і на розныя пасады, але больш за ўсё я палюбіў Туркавічы, бо там пакутаваў У Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве ў Польшчы я нарадзіўся духоўна, стаўся яе сьвятаром, служыў ёй сумленна і атрымліваў узнагароды. Яна была маёй духоўнай маці, якая выхавала мяне ў "мужа совершенна". Таму прысьвячаю ёй некалькі радкоў майго пісаньня. -
6. Архімандрыт. Арышт мітрапаліта.
Пры атрыманьні ўзнагародаў у мяне здараліся непаразуменьні. Я іх не жадаў і лічыў, што сьвятар павінен выконваць свае пастырскія абавязкі па сумленьні і без узнагародаў. Духоўна абслугоўваючы сваю паству, а таксама стоячы ў царкве перад сьв. прастолам, яны служаць Богу і ад Бога атрымоўваюць узнагароду. Калі імпэратар Мікалай I устанавіў узнагароду для духавенства, мітрапаліт Маскоўскі Філарэт заплакаў і сказаў: "Няшчасьце для Царквы!" У старажытнасьці духавенства служыла без узнагародаў.
-
5. Паслужны сьпіс. 1.Кодзень. 2.Благадатнае. З.Валомін. 4.Сынадальны архіў. 5.Яблонка Выжна. 6.Кулаковічы. 8.Туркавічы. 9.Кельцы. 10.Варшава.
У царкоўна-адміністрацыйнай практыцы ў Расейскай імпэрыі прынята было весьці паслужны сьпіс пра кожнага сьвятара. Гэтай справай займаліся духоўныя кансысторыі, якія існавалі ў кожнай епархіі і зьяўляліся дапаможнымі органамі епархіяльнага архірэя. У паслужныя сьпісы запісваліся даты нараджэньня і хрышчэньня. высьвячэньня ў дыяканскі і герэйскі саны, атрыманьне ўзнагародаў і пакараньняў, а таксама прызначэньняў і перамяшчэньняў па службе. Гэтая канцылярская практыка мела вялікае значэньне ў царкоўна-адміністрацыйным жыцьці. -
4. Манаства
-
3. Багаслоўскі факультэт
-
Частка 1-я. 1. Родныя далячыні
Родныя мясьціны страчаныя для маіх вачэй назаўсёды. Яны засталіся толькі ў памяці. Ваенная віхура нечакана наляцела на мірных жыхароў маёй радзімы і зьнішчыла іх дабрабыт, а многіх зь іх забіла ці выгнала ў далёкі і невядомы край. Тыя, што выратаваліся і аселі на чужыне, хутка забыліся на свае родныя мясьціны, а дзеці іх зрабіліся "бязроднымі іванамі". I толькі нямногія па-ранейшаму сумуюць па сваёй далёкай бацькаўшчыне.
-
13. Епіскап без епіскапства (1953 - 1956)
-
11. Кіраўнік вікарыяцтва
Старонкі