Частка 1-я. 1. Родныя далячыні
Родныя мясьціны страчаныя для маіх вачэй назаўсёды. Яны засталіся толькі ў памяці. Ваенная віхура нечакана наляцела на мірных жыхароў маёй радзімы і зьнішчыла іх дабрабыт, а многіх зь іх забіла ці выгнала ў далёкі і невядомы край. Тыя, што выратаваліся і аселі на чужыне, хутка забыліся на свае родныя мясьціны, а дзеці іх зрабіліся "бязроднымі іванамі". I толькі нямногія па-ранейшаму сумуюць па сваёй далёкай бацькаўшчыне.