Патрыярх Кірыл ўскосна прызнаў Расею і Украіну бакамі ваеннага канфлікту
Напярэдадні Дня Хрышчэння Русі і царкоўнай памяці князя Уладзіміра Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл звярнуўся з пасланнямі з нагоды ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны як да Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, так і да Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прызнаўшы тым самым, што яны прадстаўляюць два бакі супрацьстаяння.