Патрыярх Кірыл ўскосна прызнаў Расею і Украіну бакамі ваеннага канфлікту
28.07.2015Напярэдадні Дня Хрышчэння Русі і царкоўнай памяці князя Уладзіміра Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл звярнуўся з пасланнямі з нагоды ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны як да Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, так і да Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прызнаўшы тым самым, што яны прадстаўляюць два бакі супрацьстаяння.
Канстатуючы сумны факт, што «ваенныя дзеянні, хоць і не ў ранейшым маштабе, працягваюцца па гэты дзень. На Украіне льецца кроў, гінуць людзі», Прадстаяцель РПЦ сказаў, што забяспечыць бяспеку мірнага насельніцтва рэгіену можна толькі «шляхам поўнага спынення ваенных дзеянняў, няўхільнага выканання Мінскіх дамоўленасцяў і наладжвання прамога дыялогу паміж усімі бакамі канфлікту».
Да гэтага часу кіраўніцтва Маскоўскага Патрыярхату, як і яго ўкраінскай частцы - УПЦ, заўсёды сцвярджала, што канфлікт на ўсходзе Украіны з'яўляецца ўнутранай грамадзянскай вайной, падтрымліваючы афіцыйную пазіцыю расейскага кіраўніцтва ў тым, што ніякага ваеннага ўдзелу Расеі на тэрыторыі Украіны няма.
Яшчэ па тэме Украіна перад выбарам:
- Тлумачэння Папы Францішака выклікалі новую хвалю крытыкі ва Украіне
- Заявление Службы коммуникации ОВЦС
- Прадстаўнікі расейскага епіскапату РПЦ адсутнічаюць на святкаваннях Дня Хрышчэння Русі ў Кіеве
- Прыняты сумесны дакумент па аб'яднанню УАПЦ і УПЦ КП (+ТЭКСТ ДАКУМЕНТА)
- МОНИТОРИНГ СМИ: Иеромонах Вячеслав (Максименко): О «невставании» митрополитов, о месте миссии православной церкви и о ближайшей, в связи с этим, перспективе
Апошнія навіны