Прыняты сумесны дакумент па аб'яднанню УАПЦ і УПЦ КП (+ТЭКСТ ДАКУМЕНТА)
10.06.20158 чэрвеня 2015 г. у Міхайлаўскім Залатаверхім манастыры, у Зале пасяджэнняў Вучонага савета Кіеўскай праваслаўнай багаслоўскай акадэміі адбылося сумеснае пасяджэнне Камісій УПЦ Кіеўскага Патрыярхату і Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, паведамляе афіцыйны веб-сайт УПЦ КП Церква.info.
У якасці назіральнікаў на пасяджэнні прысутнічалі іерархі Канстанцінопальскага Патрыярхату – епіскап УПЦ у Канадзе Іларыен (Рудык) і епіскап УПЦ у ЗША Данііл (Зялінскі). Яны былі ўпаўнаважаны Усяленскім Патрыярхатам прыняць удзел у сустрэчы Камісій, каб сведчыць пра ўвагу і падтрымку Маці-Царквы Канстанцінопальскай аб'яднальнага працэса ва Ўкраінскім Праваслаўі.
Па выніках працы быў прыняты сумесны дакумент, тэкст якога прыводзіцца ніжэй (неафіцыйны пераклад на беларускую мову партала ЦАРКВА).
ВЫНІКОВАЕ РАШЭННЕ
сумеснага пасяджэння Камісій для вядзення дыялогу
Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы з УПЦ Кіеўскага Патрыярхату
і Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату з УАПЦ
Міхайлаўскі Златоверхий манастыр, г. Кіеў
08 чэрвеня 2015 г.
Сабраўшыся на сумеснае пасяджэнне ў прысутнасці назіральнікаў ад Усяленскага Патрыярхату Правялебнага Іларыена, епіскапа Украінскай Праваслаўнай Царквы ў Канадзе, і Правялебнага Данііла, япіскапа Украінскай Праваслаўнай Царквы ў ЗША, Камісія УАПЦ для вядзення дыялогу з УПЦ КП і Камісія УПЦ КП для вядзення дыялогу з УАПЦ, разам вырашылі наступнае.
1. Выказаць падзяку Яго Святасці ВАРФАЛАМЕЮ, Архіепіскапу Канстанцінопаля – Новага Рыма і Ўсяленскаму Патрыярху і Канстанцінопальскай Маці-Царкве, а таксама Ўкраінскім Праваслаўным Цэрквам у Дыяспары, за адпраўкі назіральнікаў у справе дыялогу.
2. Канстатаваць, што УАПЦ, паводле рашэнняў V Памеснага Сабора (4-5 чэрвеня 2015 г.), і УПЦ КП, паводле рашэнняў Святога Сінода (ад 12 мая 2015 г.), маюць намер і жаданне ў хуткім часе аб'яднацца ў адзіную Памесную Украінскую Праваслаўную Царкву.
3. Прызнаць, што паводле кананічных нормаў, Статутаў абедзвюх Цэркваў і заканадаўства Украіны, давяршэнне жадання аб'яднацца магчыма толькі на сумесным Аб'яднаўчым Саборы.
4. Прапаноўваць Прадстаяцелю УАПЦ і яе Архірэйскага Сабору і Прадстаяцелю УПЦ КП і яе Святому Сіноду неадкладна, да 30 чэрвеня 2015 г., прыняць рашэнне аб скліканні Аб'яднальнага Сабору для канчатковага аб'яднаньня УАПЦ і УПЦ КП у адну Памесную Царкву.
5. Склад дэлегатаў Аб'яднальнага Сабору вызначаецца на раўнапраўных пачатках: усе япіскапы УАПЦ і УПЦ КП, а таксама па аднаму дэлегату на кожныя пятнаццаць зарэгістраваных рэлігійных арганізацый (базавая колькасць рэлігійных арганізацый вызначаецца на падставе афіцыйных дадзеных аб рэгістрацыі Міністэрства культуры Украіны па стане на 1 студзеня 2015 г.). Размеркаванне прадстаўніцтва ў рамках УАПЦ і УПЦ КП залежыць ад рашэнняў іх статутных органаў.
6. Пасля прыняцця рашэння аб скліканні Сабора (згодна з п. 4 гэтага Выніковага рашэння) Камісіі для вядзення дыялогу паміж УАПЦ і УПЦ КП ператвараюцца ў сумесную Перадсаборную Камісію, якая ажыццяўляе падрыхтоўку да Сабору. У Перадсаборную Камісію парытэтна уваходзіць роўны лік архірэяў і прадстаўнікоў ад духавенства і вернікаў УАПЦ і УПЦ КП, але не больш чым па сем ад кожнага боку. Старшыні адпаведных Камісій па дыялогу становяцца сустаршынямі Перадсаборнай Камісіі. Да прысутнасці ў працы камісіі запрашаюцца назіральнікі ад Усяленскага Патрыярхату.
7. Час склікання Аб'яднальнага Сабору прапануецца 14 верасня 2015 г., дзень царкоўнага навалецця. Месцам правядзення Аб'яднальнага Сабору прапануецца Святая Сафія Кіеўская.
8. Пасля прыняцця рашэння аб скліканні Сабора (згодна з п. 4 гэтага Выніковага рашэння) на час да Сабора накладваецца мараторый на пераход прыходаў і архірэяў з адной юрысдыкцыі ў іншую.
9. Згодна з зацверджанай ва Ўсяленскай Патрыярхіі ў 2000 г палажэннямі Сымфанытыкона вызначыць, што бесперашкодна адбываецца літургічнае служэньне і Эўхарыстычнай яднанне Прадстаяцеляў, іерархаў і духавенства УАПЦ і УПЦ КП, па іх ўзаемнай згодзе.
10. Ад моманту адкрыцця працы Аб'яднальнага Сабору і да моманту прыняцця Аб'яднальным Саборам рашэння аб аб'яднанні УАПЦ і УПЦ КП у адзіную Царкву і аб Прадстаяцеле аб'яднанай Царквы, Прадстаяцелі УАПЦ і УПЦ КП з'яўляюцца сустаршынямі Аб'яднальнага Сабору.
11. На Аб'яднаўчы Сабор выносяцца ўсе прапановы і ўмовы аб'яднання, зацверджаныя Саборам УАПЦ (4-5 чэрвеня 2015 г.) і Святым Сінодам УПЦ КП (12 траўня 2015 г.), у тым ліку пытанні аб Прадстаяцеле і назве аб'яднанай Царквы, беручы пад увагу пазіцыю Сабору УАПЦ адносна назвы для аб'яднанай Царквы «Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква Кіеўскі Патрыярхат». Рашэнні па ўсіх пытаннях Аб'яднаўчы Сабор прымае большасцю галасоў.
Гэтае Выніковае рашэнне складзена ў трох ідэнтычных экзэмплярах, кожны на трох старонках, завераных Старшынямі Камісій, падпісанае усімі членамі двух Камісій, якія прысутнічаюць на пасяджэнні, а таксама завераную назіральнікамі ад Усяленскага Патрыярха. З мэтай інфармавання паўнаты абедзвюх Цэркваў Выніковае рашэнне публікуецца ў сродках масавай інфармацыі.
Камісія УАПЦ
Андрэй, Мітрапаліт Галіцкі
Мсціслаў, Архіепіскап Тэрнопальскі
протаіерэй Мікалай Каўчак (Львоўская епархія)
протаіерэй Яўген Шувар (Івана-Франкоўская епархія)
протаіерэй Георгій Кушнірюк (Кіеўская епархія)
Камісія УПЦ КП
Дзімітрый, Мітрапаліт Львоўскі
Еўстрацій, архіепіскап Чарнігаўскі
Протаіерэй Аляксандр Трофимлюк (м. Кіеў)
Протаіерэй Аляксей Галавацкі (Тэрнопальская епархія)
Протаіерэй Міхаіл Лесюк (Пераяслаў-Хмяльніцкая епархія)
Прысутныя назіральнікі
Іларыен, епіскап УПЦ у Канадзе
Данііл, епіскап УПЦ у ЗША
Яшчэ па тэме Украіна перад выбарам:
- Тлумачэння Папы Францішака выклікалі новую хвалю крытыкі ва Украіне
- Заявление Службы коммуникации ОВЦС
- Прадстаўнікі расейскага епіскапату РПЦ адсутнічаюць на святкаваннях Дня Хрышчэння Русі ў Кіеве
- Патрыярх Кірыл ўскосна прызнаў Расею і Украіну бакамі ваеннага канфлікту
- МОНИТОРИНГ СМИ: Иеромонах Вячеслав (Максименко): О «невставании» митрополитов, о месте миссии православной церкви и о ближайшей, в связи с этим, перспективе
Апошнія навіны