Развітальная сустрэча Мірапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з Мітрапалітам Кірылам
16.10.200715 кастрычніка 2007 г., рыхтуючыся да хуткага ад’езду з Расіі, арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з кіраўніком Аддзела знешнецаркоўных сувязяў Маскоўскай Патрыярхіі Мітрапалітам Смаленскім і Калінінградскім Кірылам (Гундзяевым).
Развітальная сустрэча, якая адбылася па просьбе Тадэвуша Кандрусевіча, працягвалася каля гадзіны і прайшла ў духу ўзаемаразумення і ўзаемнай любові двух хрысціянскіх іерархаў, заклапочаных выклікамі сучаснасці і неабходнасцю сумеснага сведчання хрысціянаў дзеля абароны маральных каштоўнасцяў.
Іерархі адзначылі, што, нягледзячы на не заўсёды простыя адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнаю Царквою, яны намагаліся весці дыялог, у выніку чаго шмат было дасягнута і зроблена ў яго наладжванні і развіцці ў вельмі цяжкі час палітычных і сацыяльных пераменаў у Расіі.
Мітрапаліт Кірыл падараваў на памяць свайму калегу ўпрыгожаны камянямі крыж, пажадаў поспехаў у кіраўніцтве Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй і выказаў надзею на паспяховае супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі і каталікамі ў Беларусі. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адказаў узаемнасцю і пажадаў Мітрапаліту Кірылу шчодрых Божых дароў у яго служэнні Царкве Хрыстовай.
Крыніца:
Апошнія навіны