МАНІТОРЫНГ СМІ: РАДЫЁ СВАБОДА: Замест «Ісуса Хрыста» — «Арфей і Эўрыдыка»
У Гомелі адмененыя гастролі Санкт-Пецярбургскага тэатру «Рок-опэра», што мелі адбыцца 4 сакавіка.
Прычынай стаў пратэст праваслаўных вернікаў супраць спэктаклю «Ісус Хрыстос — супэрзорка». Зь пяці заплянаваных гарадоў Беларусі «Ісуса Хрыста» пабачылі толькі ў Берасьці.
У аддзеле ідэалёгіі Гомельскага аблвыканкаму сьцьвярджаюць, што пецярбургскі тэатар добраахвотна адмовіўся ад гастроляў.