Спроба ўкладаньня бібліяграфіі перакладаў Бібліі на беларускую мову

(дапаўненьні выдзеленыя зялёным фонам, выпраўленьні - чырвоным шрыфтам)

Першы друк: "Наша слова", №№ 46-47/2011,

эл. варыянт: http://pawet.net/ns/2011/46/№_46_(1041).html

 

 

 

Імя

год

назвы кніг і выданьняў

каментар

Пачынальнікі

(у храналагічым парадку)

Францішак

Скарына

1517

Бивлия руска (Прага):

  • Псалтыр (“Песни Царя Давыда еже словуть Псалтыръ”),
  • Кніга Іова (“Книга светого Иова починается еже словеть Иов”),
  • Прытчы Саламона (“Книги еже словуть притчи Саломона царя Израилева сына Давыдова, он же былъ царем въ Ерусалиме”),
  • Кніга Ісуса Сірахава (“Книга Исуса Сирахова рекомая Панаретосъ Еклесиастыкусъ или Церъковникъ”).

Мова заснаваная на царкоўнаславянскай, але з вялікай колькасьцю ўласнабеларускіх словаў і элементаў.

Кнігі пералічаныя ў парадку друкаваньня.

1518

Бивлия руска (Прага):

  • Эклезіяст (“Еклесиастесъ, или Соборникъ премудрого царя Саломона”),
  • Песьня песьняў (“Книга премудраго царя Саломона рекомая Песнь песнямъ”),
  • Кніга Прамудрасьць Божая (“Премудрости божией книга”),
  • Кніга Царстваў (“Книги царьствъ”),
  • Кніга Ісуса Навіна (“Книги Исуса Навина еже от евреи называются Егошуа бин нунъ”).

1519

Бивлия руска (Прага):

  • Юдзіф (“Книги Иудифь вдовици”),
  • Кніга Судзьдзяў (“Книга судей еже от еврей называются Шофътимъ”),
  • Быцьцё (“Первыя книги Моисеовы рекомые Бытия”),
  • Выхад (“Книги вторыи Моисеовы, зовемые Исходъ”),
  • Левіт (“Книга третие Моисеовы, зовемые Леувить”),
  • Лічбы (“Книги четвертые Моисеевы, зовемые Числа”),
  • Другі закон (“Книги пятыи Моисеовы завемыи от еврей Гельгадворимъ, по греческии Девтерономосъ, по латыне Секунда Лекс, а по руски Вторый закон”),
  • Рут (“Книга ω Руфе – еже была баба Jωсеωва ωтца царя Давыдова”),
  • Эсфір (“Книга Есъферъ еже от евреи называютъся Мъгиля”),
  • Плач Ераміі (“Книжка рекомая Плачь Еремиінъ починаеться”),
  • Кніга прарока Даніла (“Книги светого пророка божия Даниила починаються”).

1522

Псалтыр (“Псалтырь или песни с[вя]т[а]го пророка божия Давыда цара Ерусалимъска о Христе”) // Малая падарожная кніжка, 1522(Вільня)

1525

Апостал (Книга деания и посъланиа апостольская, зовемая Апостолъ) (Вільня)

Васіль

Цяпінскі

[1570]

Евангелле Матфвея, Марка, пачатак Евангелля Лукі (Цяпіна)

Евангельлі, пераложаныя на беларускую народную мову. Тэкст надрукаваны ў два слупкі (царкоўнаславянкі і беларускі).

Пераклады біблейскіх кніг у XX-XXI стт.

(у альфабэтычным парадку)

Міхаіл

Астапчык

2006-2011

Псалцір (эл. версія – html, e-pub). - http://sites.google.com/site/belpsalom (11.07.2011)

“Мэтай гэтага асабістага перакладу на сучасную беларускую мову і з'яўляецца жаданне данесці змест менавіта царкоўнаславянскай Псалціры.”

На сайце пазначаныя даты працы над перакладам: 30.09/2006 - 11.07/2011

Біблейская Камісія пры Беларускім Экзархаце Маскоўскага Патрыярхата

1991

Евангелие Господа нашего Иисуса Христа (от Матфея) на четырех языках эллинском, славянском, российском и белорусском: с параллельными местами. – Минск: Белорусский Экзархат, 1991. – 235, [11] с., [16] л. ил.

Праца камісіі пачалася ў 1989 г.

Наклад 50 000 экз.

1999

Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста. Святое Евангелле паводле Марка.На чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай: з паралельными месцамі. – Мн.: Выд-ва. Бел. Экзархата БПЦ, 1999. – [4], 156 с., [1] л. каляр. iл.

ISBN 985-65-03-15-9. Наклад 5 000.

2003

Святое Евангелле паводле Лукі | на чатырох мовах: грэч., славян., рус. і беларус.: з парал. месцамі. - Мн. : Свята-Петра-Паўл. сабор, 2003. - 262, [4] с., [1] л. iл. - (Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста ; Кн. 3).

ISBN 985-6594-13-8

Наклад 1000 экз.

2005

Святое Евангелле паводле Іаана | на чатырох мовах: грэч., славян., рус. і беларус.: з парал. месцамі. - Мн. : Праваслаўн. прыход Свята-Петра-Паўл. сабора, 2005. - 198, [4] с., [1] л. іл. - (Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста ; Кн. 4).

ISBN 985-6594-19-7

2007

Свяшчэннае Евангелле [пераклад на беларускую мову]. – Мінск: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2007. – 303, [1] с., [4] л. каляр. іл.

ISBN 978-985-6594-25-3

Наклад 2500 экз.

2010

Дзеянні Сьвятых Апосталаў : на чатырох мовах: грэч., славян., рус. і беларус.: з парал. месцамі. - Мн.: Мінская фабрыка каляровага друку, 2010. - 271 с. - (Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста ; Кн. 5).

ISBN 978-985-454-499-1 Наклад 1000 экз.

Па благаславеньню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха Беларусі.

Кс. Ільдэфонс

Бобіч

(Пётра Просты)

(пад рэд. кс. Адама Станкевіча)

1922

Niadzielašnija Ewanhielii i nawuki / Ildefons Bobič; pad redakcyjaj Ad. Stankiewiča, - Wilnia, “Krynica”, 1922.

Čaść 1 (Ad 1-aj niadzieli Adwentu da Wialikadnia). - 69 s.

Č. 2: Ad I niadz. pa Wialikadni da X niadz. pa Zialonych Swiatkach - 73, [1] s.

Č. 3: Ad niadz. XI pa Zialonych Światkach da kanca Kaścielnaha hodu - 66 s.

У Пікарды: "Навукі і Эвангельлі для чытаньня падчас імшы ў нядзелі і сьвяты". 

Паводле Журні – выдавалася ў 1921-1922, пав. А. Станкевіча – ў 1922 (як і пав. выходных дадзеных саміх кніг).

Паводле Ч. Сіповіча гэты пераклад быў зроблены на аснове перакладу “Лістоў апостальскіх” кс. Кан. Адама Лісоўскага. (гл. Sipovič)

Кс. Вінцэнт

Гадлеўскі

1938

Ewangelle na bialaruskaj mowe. Peraklad i kamentar ks. Hadleuskaga Wincenta. – рукапіс у архіве г. Вільні, 1938.

Гл. Трацяк, Біблія, с. 44.

1939

Čatyry Evangelii i Apostalskija Dzei | Рeralažyu i padau wyjasnienni ks. mhr Vincent Hadleuski. – Wilnia, 1939. – 417 s.

Пад апрабатай віленскага каталіцкага арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага.

1998

Чатыры Эванэліі | Пераклаў кс. В. Гадлеўскі. – Гродна: Гродзенская Рымска–Каталіцкая Дыяцэзія, 1998. – 117, [2] с.

ISBN 985-6270-21-9

Наклад 500 экз.

Паводле некаторых зьвестак Гадлеўскім быў перакладзены ўвесь Новы Запавет і частка Старога Запавету. (гл.: Гардун).

Леанід 

Галяк

1949

Кніга прарока Данілы / пер. Л. Галяк. – Машынапіс, Лёндан, 1949, - 31 ст.

Машынапісы ў архіве бібліятэкі імя Францішка Скарыны, Лёндан.

[1949-1950]

Кніга Рут / пер. Л. Галяк. – Машынапіс, Лёндан, б.д. [1950], - 7 ст.

Кніга Экклезіяста або Казаньніка / пер. Л. Галяк. – Машынапіс, Лёндан, б.д. [1950], - 14 ст.

Кніга прарока Сафона / пер. Л. Галяк. – Машынапіс, Лёндан, б.д. [1950], - 5 ст.

1950

Кніга Эстэры / пер. Л. Галяк. – Машынапіс, Лёндан, 1950, - 16 ст.

Кніга прарока Міхея / пер. Л. Галяк. – Машынапіс, Лёндан, 1950, - 8 ст.

Кніга Прыказкі Салямона / пер. Л. Галяк. – Машынапіс, Лёндан, 1950, - 47 ст.

2011

Кніга прарока Данілы. Кніга Рут. Кніга Экклезіяста або Казаньніка. Кніга прарока Сафона. Кніга Эстэры. Кніга прарока Міхея. Кніга Прыказкі Салямона / пер. Л. Галяк. (першая публікацыя) – сайт “Часасловец”, 17.08.2011, http://chasaslovec.info/index.php?do=cat&category=galak.

 

а. Леў

Гарошка

1946

Псалом 50 // Божым шляхам : малітаўнік для беларусаў. – Рым: [б.в.], 1946. – 176 с. – сс. 13-19.

 

1967

ПРАКІМЭНЫ 8-і гласаў, АПОСТАЛЫ І ЭВАНГЕЛЬЛІ ў беларускім перакладзе для літургічнага ўжытку ў нядзелі і сьвяты. – Лёндан, 1967. – 150 с. (рататарнае выданьне)

Вядома больш за 10 экз. : некалькі ў Бібліятэцы імя Ф.Скарыны ў Лёндане.

Кс. Язэп Германовіч

(Вінцук Адважны)

[1968-1972]

Псалтыр, - рукапіс і машынапіс, Лёндан, архіў, б.д. [каля 1970]. – 166 с. (1 сшытак); 118 с. (2 сшытак); 126 с. (3 сшытак); 86 с. (машынапісны чыставы варыянт часткі рукапісу).

Рукапіс (у трох вялікіх сшытках) і машынапіс (Пс. 1-76 ) перакладу захоўваюцца ў архіве Бібліятэкі імя Ф. Скарыны, Лёндан. Скрыня “Германовіч”.

Датаваньне – паводле згадкі самога а. Я.Германовіча, што ў справе перакладу Бібліі ён ужо “пераклаў Псальмы” (БШ, 5-6 (133-134) / 1972, с. 4.

Лукаш

Дзекуць-Малей,

 

(пад рэд. Антона Луцкевіча)

 

Таксама:

сп-ня Розэнбэрг (Псальмы),

Серафіма Дзекуць-Малей 

(з дому Кішкаў) (НЗ).

1926

ПАВОДЛЕ ЛУКІ СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. – Лодзь: Компас, 1926. – 86 с.

Самае першае выданьне (гл. Пікарда).

Паводле: Каталог НББ (Мінск).

[1926]

ПАВОДЛЕ ІОАНА СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. – Лодзь: Компас, б.д. [1926(?)] – 62 с.

Першая палова 1926 г. (гл. Пікарда)

1927

ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. – Лодзь: Компас, 1927. – 80 с.

Паводле Г. Пікарды: 1926 г.

1928

ПАВОДЛЕ МАРКА СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. – Лодзь: Компас, 1928. – 51 с.

[1929-1930]

Паводле Марка Сьв. Эвангельле. – б.м. [Лодзь: Компас], б.д. [1929-1930]. – 31 с.

Указаньне на задняй вокладцы: Гэльсынкі. Паводле Г.Пікарды - друк заставаўся ў выд. "Компас", Лодзь. Пачынаючы з гэтага выданьня ужываецца новы шрыфт.

1931

НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста. ПСАЛЬМЫ. – Гельсінкфорс: Брытанскае і Замежнае Біблейскае Таварыства. 1931. – 353 с. + 93 с.

Наклад, паводле Г. Пікарды - 25.000 асобнікаў.

1933

Евангеліе напрыстольнае. З благаслаўленьня Высокапреасвяшчэннага Аляксандра. – Роўна, 1933. – 564 с. // Па выданьню Новы Запавет Госпада нашага і Псальмы, Гэльсінкфорс, 1931.

Апісаньне: надрукавана ц-слав. шрыфтам бел. мовай. 

Асаблівасьці: Замест ў ужываецца оу, замест ы – и.

Наклад: 30 асобнікаў (Евангелле) і 50 асобнікаў (Апостал). (інф. атрымана ад прат. С. Горбіка, паводле інфармацыіі Ровенскага абласнога краязн. архіву. Таксама: гл. Горбік, Województwo.

Апостал служэбны. З благаслаўленьня Высокапреасвяшчэннага Аляксандра. – Роўна, 1933. - 364 с. // Па выданьню Новы Запавет Госпада нашага і Псальмы, Гэльсінкфорс, 1931.

1938

Евангельле (богаслужбовае). З багаслаўленьня Блажэньнейшага Дзянісія, Мітрапаліта Варшаўскага. – Варшава, 1938.

Выданьне бел. правасл. асяродка ў Варшаве. Адзінкавыя асобнікі. 

(Інф. атрымана ад прат. С. Горбіка, паводле ліста мітр. Дзіянісія з архіву УАПЦ ў г. Тэрнопаль).

Апостал (богаслужбовы). З багаслаўленьня Блажэньнейшага Дзянісія, Мітрапаліта Варшаўскага. – Варшава, 1938.

1948

НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста. ПСАЛЬМЫ. – Лёндан: Брытанскае і Замежнае Біблейскае Таварыства, 1948. – 353 + 93 с.

Усе 4 выданьні адбыліся без зьменаў (акрамя зьменаў стылю тытульнай старонкі у 3-4 выданьнях, выгляду вокладкі і дадзеных пра друк).

“Так, спадарыня Розэнбэрг, віленская габрайка, незадоўга да сьмерці ў 1926 г. зрабіла варыянт перакладу Псальмаў на беларускую мову.” Таксама яна параклала некалькі кніг Старога Запавету, якія, нажаль, не захаваліся. (гл. Пікарда)

1985

НОВЫ ЗАПАВЕТ і ПСАЛЬМЫ – Таронта, Канада: Глабальнае місіянэрскае радыёслужэньне, 1985. – 353 + 93 с.

1991

НОВЫ ЗАПАВЕТ і ПСАЛЬМЫ. – [Без пазнакі месца выдання]: Біблейскія грамадства, 1991. – 353 + 93 с.

Яўген

Карпук

[2000]

Гісторыя Ісуса Хрыста па Дабравесцю ад Лукі : Прысвячаецца 2000-годдзю Раства Хрыстова (аўдыёкасэта, спэктакль) / рэж.-пастаноўшчык Ул. Панькоў, перакладчык Яўген Карпук, Запіс зроблены міжнароднай арганізацыяй “Jesus film project”. – без выходных дадзеных.

З удзелам Віктара Манаева, Уладзіміра Рагаўцова ды артыстаў тэатраў г. Мінска.

Анатоль

Клышка

1989-1992

Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста|| Спадчына. 1989 – 1992 гг.

Паводле Мацвея святое Дабравесце// Спадчына 2-89, сс. 46-51; 1-90, сс. 46-57; 2-90, сс. 40-58; 3-90, сс. 45-61.

Паводле Марка святое Дабравесце // Спадчына 4-90, сс. 76-87; 1-91, сс. 92-104.

Паводле Лукі святое Дабравесце // Спадчына 2-91, сс. 73-85; 3-91, сс. 82-94; 4-91, сс. 101-110; 5-91, сс. 94-108.

Паводле Іаана святое Дабравесце // Спадчына 1-92, сс. 99-111; 2-92, сс. 101-110; 3-92, сс. 96-110.

 

Кс. Адам Лісоўскі

[1907-1922]

Апокаліпсіс, Апостальскія Дзеі, Лісты сьв. Паўла да Рымлян, Галатаў, Карынтаў.

Паводле: J.S. Паводле Сіповіча ягоныя тэксты выкарыстаў кс. А. Станкевіч у сваіх выданьнях.

Паводле Я.Германовіча – тэкст перакладу страчаны (БШ, 5-6 (133-134) / 1972, с.4.

Архіяп. 

Мікалай Мацукевіч

1988

Напрастольнае святое Евангелле / Уклад.архіепіскап Мікалай, першы герарх БАПЦ. - Таронта (Антарыё), 1988. - ХХIV, 316, 148 с.: ілл., факсім.

Часам сустракаецца без часткі з другой нумарацыяй (Царкоўны календар сьвятаў і сьвятых, с. 1-43, Беларускі імёньнік, с. 44-147)..

1992-1995

Парэміі : збор 285 парэмій, якія чытаюцца на багаслужбах / упарадкаваў мітрапаліт Мікалай. – Таронта: Беларус. Праваслаўн. Царква, 1993. – 246 с.

(2-е выд.) – Таронта: Беларус. Праваслаўн. Царква, 1994. – 246 с.

(3-е выд.) – Мн.: Тэхналогія, 1995. – 246 с. (Бібліятэка беларускай дыяспары)

Выбраныя тэксты Ст. Запавету для літургічнага ўжытку. 

Гл.: Garbiński.

Паводле Гарбінскага (Запісы 27) першае выданьне было ў 1992 г. і налічвала 331 с. (с.100).

Міхась

Міцкевіч

б.д.

[1960-я]

Евангелле ад Мацьвея. Евангелле ад Лукі. Евангелле ад Марка. Евангелле ад Яна. | Пераклад М. Міцкевіча. – рукапіс, архіў Біблейскай Камісіі пры Беларускім Экзархаце Маскоўскага Патрыярхата.

Малодшы брат Якуба Коласа.

1998

Мацьвея й Марка Сьвятое Евангельле | Пераклад: Міхася М. Міцкевіча | Рэдагаваньне, склад і друк – Міколы Прускага. – Grand Rapids, Michigan, USA, 1998. – 121 c.

а. Аляксандар Надсан

[1989-2004]

Выбраныя тэксты Старога і Новага Запаветаў (Парэміі, Псалмы, Апосталы, Евангельлі, Пракімены, 9 песьняў Сьвятога Пісаньня) // Літургічныя тэксты, Лёндан, Божым шляхам, 1970-2004.

Пераклады знаходзяцца ў тэкстах розных службаў, надрукаваных у перыяд з 1989 па 2004 г. у Лёндане.

1997

Кніга прарока Ёны // Службы Вялікага Тыдня. – Лёндан, Божым шляхам, 1997. – 159 с., - сс. 143-145.

- эл. публікацыя, сайт “Часасловец”. - chasaslovec.info/index.php?newsid=719 (27.02.2011)

 

2006

Эвангельлі нядзельныя і сьвяточныя : Апракос // Уклаў д-н Сяргей Стасевіч, Пераклады згарманізавала й выправіла Ірына Дубянецкая. - Вільня: Наша будучыня, 2006. – 252 с., іл.

“У кнізе ўжытыя пераклады Эвангельскіх тэкстаў з грэцкай мовы айца А. Надсана (Літургічныя тэксты, Лёндан, 1970-1990-я гг.), а таксама Лукаша Дзекуця-Малея і Антона Луцкевіча (Вільня, 1920-я гг.) у літургічнай адаптацыі айца Льва Гарошкі (Лёндан 1960-я гг). Выпраўлена ў адпаведнасьці з грэцкім тэкстам Эвангельляў” (Nestle Aland 27th Ed.)

Наклад: 1 асобнік.

2011

9 песьняў Сьвятога Пісаньня.

    • эл. публікацыя, сайт “Часасловец”. - chasaslovec.info/index.php?newsid=720 (27.02.2011)

 

2011

Псалтыр Давідавая

- першая публікацыя, сайт “Часасловец”, (27.02.2011) - chasaslovec.info/index.php?newsid=717 (частка 1), chasaslovec.info/index.php?newsid=718 (частка 2)

Пераклад зроблены ў 1990-2000-я гады. Рэдакцыя Караліны Мацкевіч.

Псалмы паасобку часткова друкаваліся ў розных літургічных выданьнях у Лёндане ў 1989-2010 гг.

Ян

Пятроўскі

1959

КНІГІ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ. Кніжыца І. Кніга Руты, Кніга прарока Ёэля, Кніга прарока Ёны. || Беларускай моваю: Translated by Rev. Dr. John Piotrowski, Compared and Revised According to the original text by Prof. Dr. U. Ryzy-Ryski – N.Y., 1959. – 17 с.

 

1984

Гэнэзіс. – Гэйнсвіл, Фларыда. 1984 (выд. на рызографе)

Паводле: Гардун, с. 137, Трацяк, Біблія, с. 46.

1989

Кніга Экклезіяста, або Прапаведніка. – Гэйнсвіл, Фларыда. 1989 (выд. на рызографе)

1991

Паводля сьв. Яна Эвангеле Госпада нашага Ісуса Хрыста | На беларускую мову з грэцкага тэксту пераклаў Ян Пятроўскі. – Менск–Лёндан–Нью Ёрк: Беларускі Харытатыўна-Адукацыйны Фонд, 1991. – 48 с.

Наклад 200 000 экз.

Выданьне паводле замовы Саюза ЕХБ.

Эрнст Сабіла, Сяргей

Малахаў

2010

Сьвятое Эвангельле паводле Яана, - Менск: Беларуская Эвангельская Царква, 2010. – 67 с.

Новы пераклад з грэцкай мовы, паводле Textus Receptus.

Секцыя па перакладзе літург. тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

[2002-2010]

Лекцыянарый. - Мн.:[б.в.], [б.г.].

Т. 1. – Перыяд Адвэнту - Перыяд Нараджэння Пана. – 80+70 с.

Т. 2. – Вялікі Пост – Велікодны перыяд. – 124+80+130 с.

Т. 3. – Звычайны перыяд : 1-9 тыдні. – 136+105 с.

Т. 4. – Звычайны перыяд : 10-21 тыдні. – 132+112+106 с.

Т. 5. – Звычайны перыяд : 22-34 тыдні. – 102+124+118 с.

Т. 6. – Імшальныя чытанні пра святых. – 100+158+142 с.

Выбраныя тэксты Сьв. Пісьма для літургічнага ўжытку.

Першая спроба перакладу Лекцыянарыя адбылася ў 1997 г.. Асноўная праца распачалася ў 2002 г. Пераклад быў здзейснены паводле прадпісанняў Касцёла з арыгінальных моў, г.зн. грэцкай (паводле Nestle-Alandа) і габрэйскай (паводле Stuttgartensia), з улікам лацінскага тэксту Новай Вульгаты. Пераклад быў параўнаны з іншымі сучаснымі перакладамі пры дапамозе кампутарнай праграмы BibleWorks і стылістычна апрацаваны. Пачаткова «Лекцыянарый» быў выдадзены ў форме 16 сшыткаў (якія выходзілі па ходу працы), а пазней у форме 6 кніг у цвёрдай вокладцы. (гл. Крэміс).

Лекцыянарый. (эл. публікацыя) – сайт “Catholic.by”. http://catholic.by/2/liturgy/lectionary.html (апошняе наведваньне: 29.08.2011).

2011

Евангелле паводле Мацвея. Евангелле паводле Марка. Евангелле паводле Лукі. Евангелле паводле Яна (pdf). – сайт “Catholic.by” / Разьдзел “Сьвятое Пісаньне : Новы Запавет” http://catholic.by/2/libr/bible.html), (28.02.2011).

“Кнігі Новага Запавету перакладзены паводле: «Novum Testamentum Graece et Latine». Nestle-Aland. Stuttgart 2002; «Nova Vulgata Bibliorum Sacrorum». Editio typica altera. Пераклад кніг Новага Запавету параўнаны з іншымі сучаснымі перакладамі і стылістычна апрацаваны. 

Пры падрыхтоўцы перакладу выкарыстоўваўся тэкст «Лекцыянарыя», які быў раней (2002-2005гг.) перакладзены Секцыяй з арыгінальных моваў і апрацаваны паводле «Ordo lectionum Missae» (Editio typica altera).” (Паводле інфармацыі на сайце).

2011

Пасланне св. Якуба. Першае пасланьне сьв. Пятра. Другое пасланьне сьв. Пятра. Першае пасланьне сьв. Яна. Другое пасланьне сьв. Яна. Трэцяе пасланьне сьв. Яна. Пасланьне сьв. Юды (pdf). – сайт “Catholic.by” / Разьдзел “Сьвятое Пісаньне : Новы Запавет” http://catholic.by/2/libr/bible.html), (19.08.2011).

Васіль

Сёмуха

1990

Біблія: Стары Запавет: Час маўчаць і час прамаўляць (Экл. 3.7): Кніга Эклезіяста, альбо Прапаведніка. – Найвышэйшая песня Саламонава (Перакл. В. Сёмухі) || Далягляды, 1990. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. – С. 187 – 214.

 

1994

Найвышэйшая песня Саламонава : [Біблейская кніга] / [пераклад на беларускую мову В. Сёмухі; мастак А. Кашкурэвіч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 78 с., іл.

Наклад 8000 экз.

1995

Новы Запавет. Псалтыр. / Пер. з царкоўнаславян. В. С. Сёмухі. - Мн. : ВЦ "Бацькаўшчына", 1995. - 488 с.

Наклад 5700 экз.

2002

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. – Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. – 1534 c.

Надрукавана накладам 10 000 экз. у друкарні “Прынткарп”, Мінск.

Выданьне дабраславёнае мітрапалітам Мікалаем (БАПЦ) для царкоўнага ўжытку.

2006

Напрыстольнае Сьвятое Евангельле. – Львоў, Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ, 2006. – XV, 262 с.

Выданьні прат. С. Горбіка (Львоў). Выбраныя тэксты з перакладаў В. Сёмухі ўжываліся таксама і ў іншых літургічных выданьнях у Львове пачынаючы з 2006 г. Тут падаем толькі асноўныя пазіцыі.

Некаторыя тэксты Старога Запавету ў гэтых выданьнях, што былі адсутныя ў перакладах В. Сёмухі, даперакладзеныя асабіста пратаярэем Сяржуком Горбікам.

Апостал Богаслужбовы. – Львоў, Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ, 2006. – 174 с.

Малітоўны Псалтыр. – Львоў, Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ, 2006. – 184 с.

2008

Поўны беларускі праваслаўны парэмійнік. – Львоў, Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ, 2008. – 261 с.

2008

Найвышэйшая песня Саламонава : [Біблейская кніга] / [пераклад на беларускую мову В. Сёмухі; мастак А. Кашкурэвіч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. - 84, [1] с.

Наклад 1000 экз.

Кс. Адам Станкевіч

1938

Božaje słova : lekcyi, Evanelii i pramovy na niadzieli i sviaty / Ad. Stankievič. - Lvoŭ ; Vilnia : Biełaruskaje Katolickaje Vydaviectva, 1938. – 372 с.

Выбраныя тэксты Пісаньня для літургічнага ўжытку.

Спачатку друкаваліся (у першай рэдакцыі) у часопісе “Хрысьціянская думка” (Конан, с. 75).

2008

Божае Слова : Лекцыі, Эванэліі і прамовы на нядзелі і сьвяты // Адам Станкевіч. З Богам да Беларусі : Збор твораў. – Вільня : Інстытут беларусістыкі, 2008. – сс. 575-719.

 

Янка

Станкевіч

1970

НОВЫ ЗАКОН Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста | З мовы грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзены. – Нью– Ёрк: Вялікалітоўскае (Беларускае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1970. – 260 с.

 

1973

Сьвятая Бібля: Кнігі сьвятога пісьма Старога й Новага закону | З мовы габрэйскае а грэцкае. – Нью Ёрк, 1973. – 840 + 260 с. (Пераклад Я. Станкевіча і М.Гітліна).

(у супрацоўніцтве з Майсеем Гітліным)

Кс. Пётра Татарыновіч

1954

Sviataja Evanelija i Apostalskija dziei / pieraklaŭ i padaŭ vyjasnienni Piotr Tatarynovič. - Rym : Vydaviectva Bielaruskaj Relihijna-Adradzenskaj Časopisi "Znič", 1954. - 636 c.

Пераклад на аснове перакладу Гадлеўскага.

Спачатку пераклад нерэгулярна друкаваўся дадаткамі да часопіса Źnič: Źnič Il focolare: bielaruski relihijna-adradženski časopis. - Roma : P. Tatarynovič, 1950―1975.

- Евангеллі - з 1950 па 1954.

- Лісты – з 1955 па 1974.

1974

Listy śviatyh apostalaŭ | pieraklaŭ i padaŭ vyjasnienni Piotr Tatarynovič. - Rym : Vydaviectva Bielaruskaj Relihijna-Adradzenskaj Časopisi "Znič", 1954. – iv, 403 c.

2008

Лісты Апостала Паўла да Тыматэя / пераклаў монс. Пётр Татарыновіч. - Полацак [Полацк] : Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата ў г. Полацку, 2008. - 55 с.

Наклад 300 экз. ISBN 978-985-6448-26-6

Перадрук кірыліцай.

Вітаўт

Тумаш

[1945-1954],

2011

Книга прарока Ёны / пер. В. Тумаш.

 

Магчыма існуюць ці існавалі іншыя пераклады В. Тумаша, зробленыя ў нямецкім лягеры Ватэнштэт, як напрыклад кнігі Быцьця, ад якога ў лёнданскім архіве засталася выключна першая старонка.

Кс. Уладыслаў Чарняўскі

[1970-1980]

Псальмы і выбраныя тэксты Сьв. Пісьма (Лекцыі) // Літургічныя тэксты Рыма-каталіцкага Касьцёла. – машынапісы розных тэкстаў, архіў бібліятэкі імя Ф. Скарыны, Лондан.

Некалькі дзесяткаў розных машынапісаў.

[1970-1980]

Сьвятое Пісаньне Старога і Новага Запавету. – машынапіс асобных кнігаў, архіў А. Бокуна.

Пераклад з Вульгаты разам з другакананічнымі кнігамі.

Першы прагляд і пацьвярджэньне перакладаў рабіў кс. К. Кулак (гл. кс. У. Чарняўскі).

1997

Біблія. Кніга Роду / пер. Айца Ул. Чарняўскага МІС. – Менск, Унія, 1997. - 78 с.

 

1999

Новы Запавет / пер. Ул. Чарняўскага; гал. рэд. В. Нікіцін, адк. рэд. А. Бокун. - Менск, [б.в.], 1999. - 464 с.

Першая рэдакцыя А. Бокуна.

2002

Біблія. Пяцікніжжа / пер. з лац. У. Чарняўскага; пад рэд. Станіслава Акіньчыца. – Менск, Юніпак, 2002. - 249 с.

Наклад 300 экз. ISBN 985-6418-43-7

Рэдакцыя А. Бокуна (С. Акіньчыца).

2003

Новы Запавет / [Літ. апрац. тэкста А.Бокуна; Пер. на беларус. Ул.Чарняўскага; Навук. рэд. пер. Ж.Некрашэвіч-Кароткая]. - Мн. : Біблейскае таварыства, 2003. - 301, [1] с.

Наклад 3000 экз. ISBN 985-6183-03-0

Другая рэдакцыя А. Бокуна.

2010

Новы Запавет : аудыёзапіс на беларускай мове / [Тэкст чытае Павел Харланчук. Адказны за аўдыёзапіс Антоні Бокун.]. - Мн. : Міжканфесійнае хрысьціянскае рэлігійнае брацтва “Біблейскае таварыства ў рэспубліцы Беларусь”, 2010.

Без дакладных выходных дадзеных. Пераклад нязначна адрозьніваецца ад выданьня Новага Запавету 2003 г.

Пераклады паасобных псалмоў і малых урыўкаў

[ананім]

1990

Псалом 50 (каяльны). // Праваслаўны малітаўнік / Выдадзена з добраслауленьня Архіяпіскапа Беластоцка – Гданьскага САВЫ. – Беласток, 1990. – 106 [4] c. - сс. 21-22.

 

[ананім]

1926

Урыўкі з Псалмоў // Служэбнік. [Пінск-Роўна], 1926 г.

Праваслаўнае выданьне. Малы наклад. Друк – у Роўна. З блаславеньня Пінскага ўладыкі Аляксандра (Іназемцава).

Аб гэтай кнізе ўзгадваў д-р Вітаўт Кіпель. Поўнага экзэмпляру ня знойдзена, аўтар перакладаў пакуль невядомы, хаця ёсьць гіпотэза, што гэта мог быць прат. Іван Карчынскі. (гл. Горбік)

[БАПЦ: 

група перакладчыкаў]

1966

Псалом 50 // Праваслаўны малітоўнік, - Гайленд Парк, Н. Дж., 1966. - 122, [3] с.

З дабраславеньня архіяпіскапа Васіля.

Над тэкстам працавала група людзей, сярод якіх архіяп. Васіль, архім. Мікалай, прат. Сьцяпар Вайтэнка (паводле падзякі, выказанай ў кнізе)

1990

Псалом 50 // Праваслаўны малітоўнік | Другое выданьне папраўленае і дапоўненае, - Таронта, Канада: Кансысторыя БАПЦ, 1990. – 164 с. – сс. 12-13..

З дабраславеньня архіяпіскапа Мікалая, Першага Ярарха БАПЦ.

1995

Псалом 50/51 // Службоўнік : Service Book. Першае выданьне. – Таронта, Антарыё, Канада: БАПЦ, 1995. – 295 с. – сс. 54, 56.

Службоўнік у двух мовах: ангельская і беларуская.

1994

Псалом 50, 103, 119-133, 140, 141, 33, і ўрыўкі з іншых тэкстаў Пісаньня // Службоўнік. Другое выданьне. / Сьвятые літургіі Сьвятых айцоў нашых Яна Залатавуснага Васіля Вялікага й Рыгора Дваяслова – Таронта, Антарыё, Канада: БАПЦ, 1994. – 380 с.

Дабраслаўленьне мітр. Мікалая, Першага Ярарха БАПЦ.

Першае выданьне – 1980.

 

Аўдзеюк, Алесь

Рубрыка: