СЛОЎНІК РЭЛІГІЙНЫХ І БАГАСЛОЎСКІХ ТЭРМІНАЎ ЦАРКОЎНАСЛАВЯНСКА-БЕЛАРУСКІ
10.03.2008
Прадмова
Біблійная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы адну з галоўных сваіх задач бачыць у тым, каб назапашваць, распрацоўваць, належным чынам апрабоўваць і замацоўваць у сучасным ужытку той фонд лексікі, які можа служыць сцвярджэнню нацыянальнай мовы як мовы царкоўнай, прыдатнай для богаслужбовага ўжытку. Зараз па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, складзены кароткі царкоўнаславянска-беларускі слоўнік рэлігійных і багаслоўскіх тэрмінаў. Камісія ўсведамляе, што далёка не ўсе прапанаваныя рашэнні могуць успрымацца адназначна, і будзе ўдзячна за прапановы і крытычныя заўвагі. Галоўнае, каб крытыка не была самамэтнай, а заўвагі – адарванымі ад рэальнага вопыту, стану і перспектыў існавання Царквы, і каб усе мы разам адчувалі адказнасць за справу. Мы прапануем слоўнік увазе нашых чытачоў для шырокага, саборнага, абмеркавання.
Агульнавядома, што важнейшы паказчык узроўню развіцця і статусу мовы – трывалая замацаванасць яе ў традыцыйным богаслужбовым ужытку пры наяўнасці на ёй дасканалых, агульнапрынятых перакладаў Свяшчэннага Пісання.
У гэтых адносінах і гісторыі, і сучаснаму стану беларускай мовы ўласцівы значныя супярэчнасці. Інтэрпрэтуюцца яны па-рознаму, хоць абумоўлены перш за ўсё тым, што наша нацыянальная мова ў функцыі сакральнай паўнавартасна дагэтуль не ўжывалася.
Даводзіцца канстатаваць, што і цяпер яшчэ няма канчаткова замацаванай беларускамоўнай сістэмы тэрміналогіі хрысціянскага вучэння і богаслужэння, роўна як і дасканала перакладзеных Свяшчэннага Пісання, а таксама належнага зводу літургічных тэкстаў, малітваслоўя, іменаслоўя. Больш таго, няма ўзгодненасці ў выкарыстанні самых асноўных паняццяў і нават у іменаванні Госпада. Дастаткова, напрыклад, згадаць:
Ангел – анёл – анел – ангіл – анял;
Благавешчанне – Багавешчанне – Дабравесце – Дабравешчанне – Добрая Вестка – Добрая Навіна – Звеставанне – Зьвеставаньне;
Праабражэнне – Перамяненне – Пераўвасабленне;
Ражджаство – Ражаство – Ражство — Раство – Божае нараджэнне – Каляды;
Уваскрасенне – Уваскрэсенне –Уваскрэсеньне – Уваскрысеньне – Ускрэсеньне – Згробуўстанне – З мёртвых устаньне – Устанне з мёртвых;
Узнясенне – Узьнясеньне – Увазнясеньне – Унебаўшэсьце;
Гасподзь – Госпад – Госпадзь – Пан – Гаспадар –Усеспадар – Спадар – Уладар – Уладыка; Cпас – Спасіцель – Ратаўнік – Збавіцель – Збаўца; Суцяшыцель – Суцешнік – Пацяшыцель...
Безумоўна, тут навідавоку праявы шматканфесійнасці, розных духоўна-культурна-моўных традыцый Беларусі. А ў наш час, акрамя ўсяго, назіраюцца супярэчлівыя тэндэнцыі развіцця і “абнаўлення” мовы, якія, пранікаючы ў рэлігійную сферу, ускладняюць моўнае пытанне нават унутры адной канфесіі. Не сакрэт, што згаданыя тэндэнцыі вынікаюць з імкнення адмежавацца ад рускай мовы і, адпаведна, больш за ўсё закранаюць Праваслаўе. Гэта выяўляецца і ў катэгарычным адмаўленні царкоўнаславянізмаў, якія памылкова лічаць русізмамі, і ў адвольным ператлумачэнні шэрагу паняццяў дзеля фармальнага “абеларушвання”, і ў штучнай словатворчасці, якая ігнаруе не толькі багаслоўе, але і наогул вопыт Царквы, якая ўжо больш за тысячу гадоў існуе на нашых землях, бесперапынна (!) ахіляючы і ратуючы сваіх вернікаў-беларусаў дзеля жыцця вечнага.
* * *
А
Агиасма – агіясма.
Агиография – агіяграфія.
Агиология – агіялогія.
Агнец – 1) ягня; 2) (Хрыстос) Агнец; 3) (частка прасфары) агнец.
Агница – агніца.
Ад – пекла.
Акафист – акафіст.
Акафистник – Акафіснік.
Аксиос – аксіяс.
Аллилуия – алілуія.
Амвон – амвон.
Аминь – амінь.
Анафора – анафара.
Ангел – ангел.
Ангел–хранитель – ангел-ахоўнік.
Ангельская песнь – ангельская песня.
Антифоны изобразительны – антыфоны выяўленчыя.
Антифоны степенны – антыфоны ступенныя.
Антидор – антыдор.
Антиминс – антымінс.
Архангел – архангел.
Архидиакон – архідыякан.
Архиерей – архіерэй.
Архиерейский – архіерэйскі.
Архистратиг – архістратыг.
Б
Багряница – баграніца, парфіра.
Бдение – няспанне, трыванне.
Безбрачие – бясшлюбнасць.
Безневестная – Якая засталася Дзеваю.
Бес – дэман.
Било – біла.
Благоверный – дабраверны.
Благовест – благавест.
Благовествование – дабравесце.
Благовещение – Благавешчанне.
Благоволение – 1) добрая воля; 2) спрыянне, прыхільнасць.
Благовония – духмянасці.
Благоговение – глыбокая пашана, глыбокая павага, благагавенне.
Благодарственный – падзячны, удзячны.
Благодать – благадаць.
Благословение – благаславенне.
Благочестие – набожнасць, пабожнасць.
Благочиние – 1) устаўнасць; 2) (царк.–адм.) благачынне.
Благочинный – благачынны.
Блаженны – (антыфон) Блажэнныя.
Блаженный – блажэнны.
Блаженство – блажэнства.
Ближний – бліжні.
Блюдо – блюда.
Боговдохновенность – натхнёнасць Богам, боганатхнёнасць.
Богодухновенность – натхнёнасць Богам, боганатхнёнасць.
Богодухновенный – боганатхнёны.
Богомладенец – Богадзіця, Богадзіцятка.
Богомыслие – багамысленне.
Богоначалие – 1) (qearc…a) Божая ўлада, богапачатнасць; 2) (qeokrat…a) тэакратыя.
Богоносный – баганосны.
Богообщение – зносіны з Богам.
Богоотроковица – Богадзіця, Богам абраная дзяўчына.
Богоотцы – богаайцы.
Богопочитание – богашанаванне.
Богородичен – Багародзічны.
Богослужебный – богаслужбовы.
Богослужение – богаслужэнне.
Богоучрежденный – Богам устаноўлены.
Богохульство – блюзнерства, богазневажанне.
Богоявление – Богаяўленне.
Богоявленская вода – богаяўленская вада.
Божественный – Бажэственны, Божы, Боскі.
Брак – шлюб.
Братия – 1) брація; 2) браты.
В
Введение в храм Пресвятой Богородицы – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы, Увядзенне.
Вдохновение – натхненне.
Вдуновеніе – удзіманне.
Веление – загад, наказ.
Величание – велічанне, праслаўленне.
Вервие – вяроўка.
Вервица – 1) (пацеркі) вяровіца; 2) вяровачка.
Вериги – вярыгі.
Вероисповедание – веравызнанне.
Вероотступничество – вераадступніцтва.
Верующий – (наз.) вернік, веруючы.
Вечерня – вячэрня.
Вечеря – вячэра.
Видение – відзенне.
Викарий – вікарый.
Владыка – уладыка.
Власти – улады.
Вместилище – умяшчальня, ёмішча.
Водоосвящение – водаасвячэнне.
Водружальный крест – стаўны крыж.
Возвышение панагии – узвышэнне панагіі.
Возглас – выгалас.
Возглашать – голасна прамаўляць
Возглашение – 1) выгалас 2) голаснае прамаўленнне.
Воздвижение Креста Господня – Уздзвіжанне Крыжа Гасподняга.
Воздвизальный крест – уздзвіжанскі крыж.
Воздеяние рук – узняцце рук.
Воздух – ваздух.
Воззвание – заклік.
Возлияние – узліванне.
Возложение рук – ускладанне рук.
Возлюбленный – узлюблены.
Вознесение – Узнясенне, (нар.) Ушэсце.
Возрождение – адраджэнне.
Вои небесные – воі нябесныя.
Волхв – 1) волхв, мудрэц; 2) вяшчун.
Вонмем – будзем уважлівымі
Воплощение – уцялесненне.
Воскресение Иисуса Христа – Уваскрасенне Іісуса Хрыста.
Воскресение мертвых – уваскрасенне мёртвых.
Воскресный день – нядзеля.
Воскрилия – ускрылле.
Восприемники – успрыемнікі, хросныя (хрэсныя) бацькі.
Воссиять – заззяць, распраменіцца.
Воцерковление – уцаркаўленне, уцаркоўленне.
Вочеловечение – учалавечанне.
Всенощное бденіе, всенощница – усяночнае трыванне, усяночная.
Всевидящее Око – Усёвідушчае Вока.
Вседержитель – Уседзяржыцель.
Вседержительство – Уседзяржыцельства.
Вседневный – паўсядзённы.
Вселенский – усяленскі, сусветны.
Всецарица – Усецарыца.
Всеядная седмица – усяядны тыдзень.
Второбрачие – другашлюбнасць.
Второзаконие – Другазаконне.
Вход Господень в Иерусалим – Уваход Гасподні ў Іерусалім.
Г
Глава Церкви – 1) (Хрыстос) Галава Царквы; 2) (прадстаяцель) кіраўнік Царквы.
Глас – (напеў) глас.
Гордость – гордасць, ганарлівасць.
Гордыня – гардыня, ганарыстасць.
Горнее место – горняе месца.
“Господи, воззвах” – “Госпадзі, клічу Цябе”.
Господства – гасподствы.
Град Божий – Горад Божы.
Гроб – труна, магіла.
Гроб Господень – Гроб Гасподні.
Губа грецкая – губка грэцкая.
Д
Дароносица – дараносіца.
Дарохранительница – даразахавальніца.
Дванадесятые (двунадесятые) праздники – дванадзесятыя святы.
Двусвечие – двухсвечнік.
Девственник – цнатлівы.
Девственница – цнатлівая.
Девство – цнатлівасць.
Десница – правая рука.
Деяния – дзеянні.
Диавол – дыявал.
Диакон – дыякан.
Димитриева суббота – Дзімітрыева субота, (нар.) Змітрава субота.
Добродетель – дабрадзейнасць.
Догмат – догмат.
Домовая церковь – дамавая царква.
Дуновение – подых, дзьмуханне.
Д
Духовник – духаўнік.
Духоносность – духаноснасць.
Е
Единостолпие – адзін стоўп.
Единосущный – адзінасутны, адзінаісны.
Елей – ялей, алей.
Елеопомазание – ялеепамазанне.
Елеосвящение – ялееасвячэнне.
Естество – прырода, сутнасць, існасць.
Ж
Жезл – жазло.
Жертва бескровная – ахвяра бяскроўная.
Жертвенник – ахвярнік.
Живодавец, жизнедавец – жыццядавец.
Живодательный – жыццядаўчы.
Живоначалие – жыццепачатнасць, пачатак жыцця.
Живоначальный – жыццепачатны.
Жизнь вечная – жыццё вечнае.
Житейское море – жыццёвае мора.
Житие святога – жыціе святога (мн. жыціі).
З
Заамвонная молитва – заамвонная малітва.
Заблудшая овца – заблудная авечка, аблудная авечка.
Завеса – завеса.
Завет – запавет.
Заговение – загавіны; (нар.) запускі, запусты.
Запрестольный образ – запрастольны вобраз.
Запретительная молитва – забаронная малітва.
Затворник – затворнік.
Заупокойный – памінальны, заўпакойны.
Зачало – зачала.
Звездица – звяздзіца.
Златоуст – Залатавуст, Залатавусны.
Знамение – знаменне.
И
Иерей – іерэй.
Изобразительны – выяўленчыя.
Икона – ікона, вобраз.
Именословное благословение – імяслоўнае благаславенне.
Иноверцы – іншаверцы.
Инославный – іншаслаўны.
Иподиакон – іпадыякан.
Ипостась – іпастась.
Ірмос – ірмос (мн. ірмасы).
Искупитель – Адкупіцель.
Искупительный – адкупіцельны.
Искупление – адкупленне, выкупленне.
Искус монашеский – выпрабаванне манашаскае.
Искушение – спакушэнне, спакуса; выпрабаванне.
Исповедание веры – вызнанне веры.
Исповедник – 1) вызнаўца; 2) (той, хто спавядаецца) спаведнік; 3) (свяшчэннік, які спавядае) спавядальнік.
Исповедь – споведзь.
Истина – ісціна.
Истинный – ісцінны, сапраўдны, праўдзівы.
Источники – (палосы на архіерэйскай мантыі) струмені.
Исход – (Біблейская кніга) Выхад.
Исходить – (пра зыходжанне Духа Святога ад Айца) зыходзіць.
Исцеление – ацаленне.
К
Кадило – 1) фіміам, ладан; 2) кадзіла, кадзільніца.
Кадильница – кадзільніца.
Каждение – каджэнне.
Канун – канун.
Кафолический – кафалічны.
Кладбище – могілкі.
Ковчег Завета – каўчэг Запавету.
Козел отпущения – 1) (у Бібліі) казёл для Азазела; 2) (перан.) казёл адпушчэння.
Колена Израилевы – калены Ізраілевы.
Коленопреклонение – стаянне на каленях, каленасхіленне.
Коленопреклоненные молитвы – малітвы пры стаянні на каленях.
Коливо – коліва.
Кутия – куцця.
Колокол – звон.
Колокольный звон – звон.
Колокольня – званіца.
Конечный (совершенный) отпуст – канчатковы адпуст.
Копие – кап’ё.
Кормчая кніга – Кормчая кніга.
Кормчий – кормчы.
Кощунство – кашчунства, блюзнерства, богазневажанне.
Краегранесие – акраверш.
Краестрочие – акраверш.
Крест – крыж.
Крест наперсный – крыж нагрудны.
Крестильня - хрысцільня.
Крестины – хрысціны, хрэсьбіны.
Крестник, крестница – хроснік (хрэснік), хросніца (хрэсніца).
Крестное знамение – крыжовае знаменне, знак крыжа.
Крестные родители – хросныя (хрэсныя) бацькі, успрыемнікі.
Крестный ход – хрэсны ход.
Крестобогородичен – Крыжабагародзічны.
Крестование – абмен крыжыкамі дзеля пабрацімства.
Крестовая церковь – крыжовая царква, дамавая царква.
Крестоводружение – крыжапастаўленне, устанаўленне крыжа.
Крестовоскресен – крыжаўваскрэсны.
Крестопоклонная неделя – Крыжапаклонная нядзеля.
Крестопоклонная седмица – Крыжапаклонны тыдзень.
Крещение– (таінства) хрышчэнне.
Крещение Господне – Хрышчэнне Гасподняе, (нар.) Вадохрышча.
Круг церковный – круг царкоўны.
Ктитор – кцітар, фундатар.
Купина неопалимая – купіна неапалімая.
Л
Лампада – лампада.
Лестовка – лестаўка.
Лжица – лжыца, лыжачка.
Лик – 1) лік, сонм; 2) лік, аблічча, твар, выява.
Ложесна – улонне.
Лоно Авраамово – лона Аўраамава.
Лохань – міса.
М
Междочасие – міжгадзінне.
Мироточец, мироточивый – міратачывы.
Мироточить – міратачыць.
Мироварение – міраварэнне.
Мироносицкая неделя – міраносіцкая нядзеля.
Миропомазание – мірапамазанне.
Миряне – міране.
Митрополичий – мітрапалічы, мітрапалітаў.
Младенец – дзіця, дзіцятка.
Молитвенник – 1) (чалавек) малітвеннік; 2) (кніга) малітвеннік, малітоўнік.
Молитвенный – малітвены, малітоўны.
Молитвослов – малітваслоў, малітоўнік
Монашество – манашаства, манаства.
Мытарство – мытарства.
Мытарь – мытар, мытнік.
Н
Набедренник – набедранік.
Навечерие – навячэр’е.
Надрамение – амафор.
Наперсник – 1) (частка старазапаветнага аблачэння) наперснік, нагруднік; 2) наперснік, улюбёнец, любімец.
Настоятель – настаяцель.
Начала, начальства – начальствы.
Начальные молитвы – пачатковыя малітвы.
Начертание – напісанне, надпіс, знак, адмеціна.
Неделя – нядзеля.
Немолчный – несціханы, незмаўкальны.
Неопалимая купина – неапалімая купіна.
Непорочны – беззаганныя.
Непорочный –беззаганны.
Непоругаемое место – неганьбаванае месца.
Нерукотворенный Образ – Нерукатворны Вобраз.
Нестяжание – бескарыслівасць.
Нетварный Божественный Свет – нястворанае Бажэственнае Святло.
Неугасимый – нязгасны, незгасальны.
Нечистота – нечыстата.
Нищий – 1) (наз.) жабрак, бядняк; 2) (прым.) убогі, бедны.
Новокрещенный – новахрышчаны.
Новоначальный – 1) пачатковец; 2) новапастрыжаны манах.
Новообращенный – новазвернуты.
Нравственное богословие – маральнае багаслоўе.
О
Обедница – абедніца.
Обет – абяцанне, зарок.
Обетование – абяцанне.
Обетованная земля – абетаваная зямля.
Обиходный – абыходны.
Обиход – абыход, абыходак.
Обитель – абіцель.
Облачаться – аблачацца.
Облачение – аблачэнне.
Облеченный – адзеты, апрануты.
Обличительное богословие – выкрывальнае багаслоўе.
Обожение – абожанне.
Обручение – 1) (царкоўны чын) абручэнне; 2) (нар.) заручыны.
Обстояние – навала, асада, напасць, напад.
Общественное богослужение – грамадскае богаслужэнне.
Оглашение – аглашэнне.
Оглашенные – аглашэнныя.
Оклад – абклад, аправа.
Окормление – акармленне.
Омовение – амавенне, абмыванне.
Омофор – амафор.
Определение (соборное) – пастанова, рашэнне, азначэнне (саборнае).
Орарь – арар.
Орологион – аралогій.
Освященный – асвячоны, асвячаны, свячоны, пасвячоны, пасвячаны.
Осквернение – апаганенне.
Оскорбление святыни – знявага святыні.
Отдание – адданне.
Откровение – адкравенне.
Отпуст – адпуст.
Отпустительные тропари – адпускальныя трапары.
Отреченные книги – адрачоныя кнігі (апокрыфы).
Отходная – адыходная.
Отшельник – самотнік, пустэльнік.
Очистительные молитвы – ачышчальныя малітвы.
П
Падший ангел – паўшы ангел.
Патриаршество – патрыяршаства.
Певчие – пеўчыя.
Пелена – пакрывала, заслона, палатно.
Первосвященник –першасвяшчэнник, першасвятар.
Песнопевец – песнапевец.
Песнопение – песнапенне, песнаспеў.
Печатание умерших – запячатванне памерлых.
Печать – пячатка; пячаць, адбітак.
Пещера – пячора.
Плат – хуста, палатно.
Плодоносящие – ахвярадаўцы (якія прыносяць у храм плён працы сваёй).
Повечерие – павячэр’е.
Погребение – пахаванне.
Подвижничество – падзвіжніцтва.
Подвижные и неподвижные праздники – рухомыя (пераходныя) і нерухомыя (непераходныя) святы.
Подвизаться – падзвізацца, несці подзвіг.
Покойны (мертвенны) – заўпакойныя.
Покров Пресвятой Богородицы – Пакроў Прасвятой Багародзіцы.
Полиелей – поліелей.
Положение Господа во гроб – палажэнне Госпада ў магілу.
Полунощница – паўночніца.
Поминовение – памінанне.
Помысел – думка, помысел.
Помянник – памінальнік.
Попечение – апека, апекаванне, клопат.
Попечитель – апякун.
Попразднство – пасвята.
Порок – загана.
Поручь (мн. поручи) – поруч (поручы); нарукаўніца (нарукаўніцы).
Последование – паследаванне, чын, паслядоўнасць.
Послушание – 1) паслушэнства; 2) послух.
Послушничество – паслушніцтва.
Посошник – пасашнік.
Поставление – пастаўленне, пасвячэнне ў сан.
Постриг, пострижение – пострыг, пастрыжэнне.
Потребление Святых Даров – спажыванне Святых Дароў.
Потусторонний мир – той свет.
Праздник – свята.
Праотцы – праайцы.
Предание Священное – Паданне Свяшчэннае.
Предложение – ахвярнік.
Предначинательный – пачынальны.
Предпразднство – прадсвята.
Предстояние – 1) стаянне (на малітве), 2) узначальванне.
Предстоятель – прадстаяцель.
Предтеча – 1) Прадцеча; 2) папярэднік.
Прежде всех век – раней усіх вякоў.
Преждеосвященные Дары – Ранейасвячоныя Дары.
Прелесть духовная – падман, зман, аблуда, спакуса.
Преложение – ператварэнне.
Прелюбодеяние – пралюбадзейства.
Преображение Господне – Праабражэнне Гасподняе, (нар.) Спас.
Преобразитися – праабразіцца, перамяніцца.
Преосвященный – праасвяшчэнны.
Преосвященство – праасвяшчэнства.
Преподобный – прападобны.
Преполовение – перапалавенне.
Преставление – спачын, пераход (у вечнасць).
Преступление (закона) – парушэнне (закону).
Пресуществление – пераісненне.
Придел – прыдзел.
Приснодева – заўжды Дзева, Вечнадзева,
Приснопамятный – вечнапамятны, векапомны, незабыўны.
Приснопоминаемый – заўждыпамінаемы.
Присно – заўсёды, вечна.
Присный – 1) вечны, заўсёдны; 2) сапраўдны, ісцінны; 3) бліжні, блізкі.
Присоединение (к Православной Церкви) – далучэнне (да Праваслаўнай Царквы).
Приходский – прыходскі, прыхадскі.
Прихожанин – прыхаджанін, (мн.) прыхаджане.
Причастен – прычасны.
Причастие – прычасце.
Причет – прычт.
Причетник – прычэтнік.
Пробождение агнца – працінанне агнца.
Провидение – правідзенне, провід.
Происхождение Святых Тайн – перанясенне Святых Тайн.
Происхождение честных древ Животворящего Креста Господня – вынясенне пачэсных дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
Промысл – промысл, прамысленне, апекаванне.
Прообразовывать – з’яўляцца правобразам, прадвыяўляць.
Проповедь – пропаведзь.
Просительная ектения – прасіцельная екцення.
Просиять (в подвиге, в земле) – заззяць; просиявший – які заззяў.
Просфора – прасфара (р. прасфары; мн. прасфоры, просфары).
Просфорница – прасфорніца.
Просфорня – прасфорня.
Прощеное воскресенье – даравальная нядзеля.
Псаломщик – псаломшчык.
Псалтирь ж. – Псалтыр м.
Пустынь – пустынь.
Путеводительница – пуцяводніца.
Р
Разлучение души от тела – разлучэнне душы з целам.
Разрешение – 1) вызваленне, адпушчэнне; 2) дазвол.
Разрешительная молитва – адпушчальная малітва.
Распятие – распяцце.
Расстрижение – расстрыжэнне.
Ревнитель веры – паборнік веры, руплівец веры.
Ревность – стараннасць, руплівасць, дбайнасць.
Родильница – парадзіха.
Родительская суббота – памінальная субота.
Рождественский – ражджэственскі, калядны.
Рождество – нараджэнне.
Рождество Иоанна Предтечи – Нараджэнне Іаана Прадцечы.
Рождество Пресвятой Богородицы – Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы.
Рождество Христово – Ражджаство Хрыстова.
Руковозложение – гл. Возложение рук.
Рукоположение – рукапалажэнне, хіратонія.
Рукоумывало – гл. Лохань.
Рядовое чтение – радавое чытанне.
Рядовый святый – радавы святы.
С
Светилен – свяцільны.
Светильничная молитва – свяцільнічная малітва.
Свидение – сведчанне, кніга закона, спатканне, запаведзь.
Святейшество – свяцейшасць.
Святейший – свяцейшы (у тытуле).
Святитель – свяціцель.
Святки – калядныя святы, каляды, святкі.
Священник – свяшчэннік, святар.
Священнодейственный – свяшчэннадзейны.
Священнодействие – свяшчэннадзейства, свяшчэннадзеянне.
Священнодействовать – свяшчэннадзейнічаць, свяшчэннадзеяць.
Священноначалие – свяшчэннаначалле, іерархія.
Священство – свяшчэнства.
Седален – сядальны.
Седалище – сядалішча.
Седмица – тыдзень, сядміца.
Сень – 1) цень; 2) засень, зацень; 3) навес.
Скверна – нечыстата, бруд.
Славословие – славаслоўе.
Служебник – Служэбнік.
Смирение – пакора, пакорлівасць, смірэнне.
Смиренномудрие – пакорнамудрасць.
Снисхождение – 1) сыходжанне; 2) пагада.
Совершать (богаслужэнне) – правіць, служыць, здзяйсняць (таінства), выконваць (абрад).
Совершитель (таинства) – выканаўца (таінства).
Совесть – сумленне.
Солея – салея.
Сопрестольный – супрастольны.
Сорокоуст – саракавуст.
Сослужение – саслужэнне.
Сосуд – 1) (богаслужэбны) сасуд; 2) (Духа) умяшчальня, ёмішча; 3) пасудзіна.
Сочельник – сачэўнік; (нар.) куцця, каляда.
Спасение – спасенне, збаўленне, выратаванне, уратаванне; ратунак, паратунак.
Спаситель – Спасіцель, Збавіцель.
Сплошная седмица – гл. Всеядная седмица.
Срачица – сарочыца.
Сребролюбие – срэбралюбства.
Сретение – Стрэчанне.
Старец – старац.
Старчество – старацтва.
Стих – верш..
Стихарь – сціхар.
Стихира – сціхіра.
Стихирарь – сціхірар.
Столпник – стоўпнік.
Страстной – Страсны.
Страстотерпец – пакутнік, страстацерпец.
Страсть – 1) страсць; 2) пакута, мука, мучэнне.
Стручец – памазок.
Стяжание – набыццё, здабыццё; набыванне, прыдбанне; набытак.
Сугубая ектения – сугубая екцення.
Сугубый – падвойны, дваісты; узмоцнены.
Суеверия – забабоны, прымхі.
Сыропустная седмица – сырапусны тыдзень.
Т
Таинство – таінства; таямніца, тайна.
Тайна исповеди – таінства споведзі; тайна споведзі.
Творец – Тварэц, Творца, Стваральнік, Стварыцель.
Тезоименитство – тэзаімяніцтва, імяніны.
Теплота – цеплата; цеплыня, цяпло.
Требы – трэбы.
Требник – Трэбнік.
Трезвон – трызвон.
Триодь – Трыёдзь.
Триодь Цветная – Трыёдзь Цвятная.
Трисвечие – трохсвечнік.
Трисвятое – Трысвятое.
Трипеснец – трыспевец.
Троеперстие – трохперсце.
Троица – Троіца, (нар. свята) Сёмуха.
У
Уединение – самота, адзінота, адасобленасць.
Умерщвление плоти – умярцвенне плоці.
Умиление – расчуленасць, замілаванне.
Умное делание – духамысленная дзейнасць.
Упокоение – упакаенне.
Усекновение главы Иоанна Предтечи – Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы.
Усопший – спачылы.
Успение – Успенне.
Устав – 1) (богаслужэбны) Устаў; 2) (юрыдычны) статут; 3) (від пісьма) устаў.
Усыпальница – усыпальніца, пахавальня.
Утварь – начынне.
Утешитель – уцяшыцель.
Утреня – утраня.
Ф
Фитиль – кнот.
Х
Хвалитны – хвалітныя.
Хула – блюзнірства, знеслаўленне, знявага.
Хуление – блюзнірства, знеслаўленне, зневажанне.
Хульный – блюзнірскі, зняважлівы.
Ц
Цветная Триодь – Цвятная Трыёдзь.
Ч
Часослов – Часаслоў.
Часы – гадзіны.
Чаша – чаша.
Четвероевангелие – Чатырохеван¬гел¬ле.
Чётки – пацеркі, чэткі.
Четыредесятница – Чатырохдзесятніца.
Чинопоследование – чынапаследаванне.
Чревоугодие – чэравадагаджанне.
Чтец – чытальнік.
Чудо – цуд.
“Царкоўнае слова” №№11-34, 2004, №№1-2, 2005
Яшчэ па тэме Беларускамоўнае хрысціянства: малітва і багаслоўе:
- Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі (снежань 2019 года)
- Пасхальная літургія на беларускай мове адбылася у Сухарава (ВІДЭА)
- Год з пачатку беларускамоўных службаў у мінскім храме Архангела Міхаіла
- У храме Мінскай духоўнай акадэміі ўпершыню служылі літургію на беларускай мове
- Радыё Свабода: Протаіерэй Аляксандар Балоньнікаў: Каложа яднае людзей, якія моляцца па-беларуску
- Нацыянальнае царкоўнае адраджэнне: дзеля чаго?