Камунікэ Падрыхтоўчай сустрэчы 15-й сесіі Праваслаўна-Лютэранскага міжнароднай супольнай камісіі. Віфлеем (2010)
11.10.2010Дзеля падрыхтоўкі да 15-й сесіі Міжнароднай Супольнай Праваслаўна-Лютэранскай Камісіі, ейны падрыхтоўчы камітэт сустрэўся ў Віфлееме, Палестына, 25-31 траўня 2010 г. пад апякунствам Ягонае Шчаснасці Патрыярха Іерусалімскага Феафіла ІІІ. Гэтая сустрэча стала працягам новай фазы багаслоўскай працы Камісіі, якая распачалася ў Рэйк'явіку, Ісландыя, у 2009 г. На сваёй 14-й пленарнай сустрэчы на Пафасе, Кіпр, у 2008 г., Камісія вырашыла працягнуць сваю працу па тэме "Таямніца Царквы", засяродзіўшыся на такіх пад-тэмах, як "Прырода і атрыбуты Царквы" (у 2008 г.) і "Місія Царквы" (у 2009 г.). На сустрэчы ў Палестыне мела быць даследаваная другая тэма, а таксама быць падрыхтаваны чарнавік супольнай заявы датычна тэмы, якую будзе мець наступнае пленарнае пасяджэнне.
Сустрэчу ачольвалі Сустаршыні - праф. д-р Мітрапаліт Сасімскі Генадзь (Усясветны Патрыярхат) і д-р Епіскап Дональд МакКойд (Евангелічная Лютэранская Царква ў Амерыцы/Лютэранская Сусветная Федэрацыя). Чальцамі ад Праваслаўных Цэркваў былі: д-р Мітрапаліт Кенійскі Макар (Александрыйскі Патрыярхат, не змог прехаць), праф. д-р протапрасвітар Георгі Дыён Драгас (Ерусалімскі Патрыярхат); д-р архімандрыт Кірыл Гаварун (Маскоўскі Патрыярхат); праф. д-р прот. Віярэл Іяніца (Румынскі Патрыярхат), праф. д-р Хрыстас Вулгарыс (Эладская Царква), і дыяк. Феадор Мімарыс (Усясветны Патрыярхат, су-сакратар). Лютэранская Сусветная Федэрацыя (ЛСФ) была прадстаўленая: д-рам Епіскапам Манасам Бутэлезі, Паўднёвая Афрыка, д-р пастарам Штэфані Дзітрых, Нарвегія, дэканам Клаўсам Шварцам, Нямеччына, праф. д-рам пастарам Рыстам Саарыненам, Фінляндыя (не змог прыехаць), праф. д-рам пастарам Сарай Хінлікі Ўілсан, Інстытут Экуменічных даследаванняў, Старсбург, Францыя (кансультант); і праф. д-рам Кэтрын Л. Джонсан, ЛСФ, Жэнева, Швайцарыя (су-сакратар). Камітэт абмеркаваў заяўленую тэму з дапамогай дакладаў, падрыхтаваных п. Штэфані Дзітрых, Дэканам Клаўсам Шварцам, Мітрапалітам Макарам, архім. Кірылам Гаваруном і прот. Віярэлам Іяніцам.
Абмеркаванне гэтых дакладаў вызначыла шырокі абсяг згоды паміж дзвюма традыцыямі датычна пытанняў місіі, але таксама і шэраг адрозненняў і адкрытых пытанняў. Быў падрыхтаваны чарнавік заявы, які мае дапамагчы правядзенню Супольнага пленарнага пасяджэння ў 2011. У гэтым чарнавіку Камітэт закрануў розныя аспекты місіі з лютэранскага і праваслаўнага гледзішча, заснаваных на ўласных традыцыях, эклезіялагічных і дагматычных вучэннях. Тэмы, даследаваныя ў Заяве, улучаюць наступныя: "Божая місія і місія Царквы", "Місія і еднасць Царквы", "Місія як сведчанне (мартырыя) і абвяшчэнне", "Місія і дыяканія", а таксама "Праблемы празелетызму і імперыялізму". Удзельнікі Камітэту сустрэліся ў Віфлееме, у тым самым месцы, дзе ў Святой Зямлі нарадзіўся Ісус Хрыстос. На адкрыцці пасяджэння, Грэцкі праваслаўны Патрыярх Іерусалімскі Ягоная Шчаснасць Феафіл ІІІ звярнуўся да Камітэту, вельмі цёпла прывітаўшы ўдзельнікаў і перадаўшы ім сваё патрыяршае блаславенне і найлепшыя зычэнні паспяховых вынікаў. Ён сказаў: "Гэта знакавая падзея, што цягам сваіх важных дыскусіяў вы зрабілі сваё першае паломніцтва як Супольная Камісія ў зямлю, дзе упершыню з'явілася Царква, і ўсяго некалькі дзён пасля святкавання Пяцідзесятніцы, прыходу Суцяшыцеля, Духа Хрыста... Як і раней, Іерусалімскі Патрыярхат - найстарэйшая інстытуцыя ў Святой Зямлі, мы з усёй сур'ёзнасцю прымаем нашае пакліканне да дыяканічнага служэння як ўсім тым, для каго гэты рэгіён стаў домам, незалежна ад рэлігійнаша, этнічнага ці культурнага паходжання, а таксама ўсім тым, хто цягам году прыжджае сюды як паломнік, якой бы там не было рэлігійнай прыналежнасці. У гэтым служэнні дыяканіі чалавецтву дзеля еднасці ўсіх хрысціян, мы дасылаем вам нашую ўдзячнасць і заахвочванне”.
Ад імя Камітэту, Мітрапаліт Генадзь і Епіскап МакКойд выразілі Патрыярху Феафілу сваю глыбокую ўдзячнасць за ягоную шчырую гасціннасць. Яны адзначылі, што для ўсіх правядзенне гэтай сустрэчы ў Святой Зямлі, а ў прыватнасці, у Віфлееме, месцы, дзе пачалося хрысціянства ва ўцялесненні і нараджэнні Ісуса Хрыста, гэта вялікае блаславенне. Яны таксама выразілі сваю трывогу і жалобу датычна дагэтуль нявырашанай сітуацыі з палестынцамі, і “сцяны”, якая дагэтуль існуе, падзяляючы людзей і народы. Камітэт пацвердзіў назіранне Патрыярха Феафіла пра тое, што “надзея Святой Зямлі - гэта быць дзвюма дзяржавамі з трыма сэрцамі і натхненнямі - хрысціянствам, юдаізмам і ісламам.” У заключны дзень адбылася сустрэча з Епіскапам Евангелічнай Лютэранскай Царквы Ярдану і Святой Зямлі (Царква-член ЛСФ на Блізкім Усходзе) Манібам Юнанам. Ён казаў аб сваім бачанні місіі Царквы ў гэтым асаблівым месцы і падкрэсліў тры ейныя аспекты: 1) важнасць адкуацыі як формы супраціву ўзрастаючай прывабнасці экстрэмізму; 2) роля экуменічнага супрацоўніцтва хрысціянскіх супольнасцей, якія жывуць сярод юдэяў і мусульманаў; 3) цэнтральнае месца справядлівасці. Ён таксама заахвоціў Камітэт падтрымаць дзейнасць такіх грураў, як Блізка-Ўсходняя Рада Цэркваў, у іх высілках дзеля справядлівасці, міра і прымірэння. Ягоныя заўвагі былі прынятыя Камітэтам з цёплай удзячнасцю. Наведваючы розныя месцы, Камітэт змог даведацца пра працяглае сведчанне вернасці (мартырыю) хрысціянскіх супольнасцяў у Святой Зямлі. У Віфлееме чальцы наведалі Праваслаўны Святы Манастыр Базілікі Раства Хрыстовага і былі прынятыя настаяцелем Архіепіскапам Ярданскім Феафілактам. У пятніцу 28 траўня Камісіся наведала Боскую літургію ў месцы Царквы Раства, за якой су-прадстаялі Мітр. Генадзь і Арх. Феафілакт, і ў якой удзельнічалі і ншыя праваслаўныя члены. Яны таксама наведалі міжнародны цэнтр Віфлеема, чыя місія “лютэранскага паходжання з экуменічнай арыентацыяй” - забяспечваць дапамогу ў складаных акалічнасцях праз праекты ў мастацтве, навучанні, ахове здароўя і паляпшэнні дабрабыту.
На шляху ў Ерусалім, Камітэт наведаў манастыры Св. Савы Асвечанага, св. Феадоса Блаславёнага і пячоры Магаў і Пастухоў. У Ерусаліме яна наведалі такія месцы, як Алейная гара, Святы Сіён і Гіфсеманія. У нядзелю ўдзельнікі наведалі Боскую літургію ў храме Магілы Гасподняй, а таксама Грэцкі Праваслаўны Ерусалімскі Патрыярхат. Наступная сустрэча Супольнай Камісіі налета будзе прынятая з 31 траўня - па 7 чэрвеня 2011 г. Лютэранскай Сусветнай Федэрацыяй. На гэтай сустрэчы Камісія адзначыць сваё трыццацігоддзе з моманту ейнага заснавання ў Эспоо, Фінляндыя, 1981 г.
Віфлеем, Палестына, 29 траўня 2010 г.
Афіцыйны сайт Усясветнага Патрыярхату
Пераклад з ангельскай мовы - партал “Царква”