Дзяржаўныя ўлады адмянілі пастанову аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы

Адменена пастанова аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы, паведамляе Catholic.by. Інфармацыю аб гэтым курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі атрымала з Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 ліпеня. Такім чынам святары а. Раман Шульц OP — пробашч парафіі Св. Казіміра ў Магілёве, канвентуальны францішканін а. Лех Баханэк OFM Conv — пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Івянцы, аблат а. Ежы Катоўскі OMI — пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Крыштафа ў Калодзішчах (Мінскі р-н) будуць працягваць сваю душпастырскую дзейнасць на сваіх месцах у нашай краіне.

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі выказвае падзяку органам дзяржаўнай улады за перагляд гэтай справы. Асобная падзяка ад імя Каталіцкая Касцёла выказана  за салідарнасць, малітву і неабыякавасць   усім тым, хто адрэгаваў на паведамленне курыі.

Курыя зноў заклікае усіх вернікаў да шчырай малітвы аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця ў нашай краіне.

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: