Традыцыйны семінар, прысвечаны Дню малітвы аб Божым стварэнні, правядзе АМБПЦ

Аб'яднанне моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы запрашае праваслаўную моладзь прыняць удзел у штогадовым семінары, прысвечаны пачатку царкоўнага году - Дню малітвы аб Божым стварэнні. Семінар мае адбыцца 11-13 верасня ў доме міжцаркоўных зносінаў "Кінанія" (пас. Калодзішчы, пад Мінскам). Тэмай семінара традыцыйна стане "Царква і пытанні навакольнага асяроддзя". У якасці госця семінара чакаецца былы рэгіянальны прадстаўнік Сусветнага Брацтва Праваслаўнай моладзі "Сіндэсмас" у Цэнтральнай Еўропе Раман Юрыга з Праваслаўнай Акадэміі ў Чэхіі, а таксама прадстаўнікоў шэрагу беларускіх экалагічных арганізацый.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца члены моладзевых брацтваў/арганізацый, прадстаўнікі моладзевых аддзелаў епархій, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы па ўзгадненню з сакратарыятам АМБПЦ. Рэгістрацыйны ўнёсак: 40000 руб. Для рэгістрацыі неабходна да 5 верасня даслаць на электронны адрас сакартарыяту АМБПЦ сваю кантактную інфармацыю, альбо паведаміць яе па тэлефоне + 375 29 658 74 45 (Яўген).

Дзень малітвы аб Божым стварэнні быў прызначаны для святкавання 1 верасня (14 верасня у Цэрквах, якія жывуць паводле юліянскага календара) Ўсяленскім Патрыярхам Дзімітрам, які ў 1989 г. выдаў адмысловае акруговае пасланне, дзе заклікаў кожнага хрысціяніна з'явіць "еўхарыстычны і аскетычны дух" і прапанаваў абвесціць 1 верасня - пачатак царкоўнага году ў Праваслаўнай Царкве - Днём абароны навакольнага асяроддзя. У асяроддзі праваслаўнай моладзі гэтую ініцыятыву распаўсюдзіла Сусветнае Брацтва Праваслаўнай моладзі "Сіндэсмас". У Беларусі такія малітвы (з чытаннем акафісту "Слава Богу за ўсё") ладзіцца ўжо не першы год, і асноўным ейным арганізатарам выступае АМБПЦ.

Праграму семінара паведамляе Форум праваслаўнай моладзі Беларусі "Беседка":

11 верасня

19.00 вячэра

20.30-21.00 уводзіны ў тэму семінара

12 верасня

8.30 Ранішнія малітвы

9.00 Сняданак

10.00 – 10.20 Адкрыццё семінара

10.20 – 11.00 Багаслоўскія аспекты экалагічных праблемаў. Раман Юрыга, дырэктар акадэміі Праваслаўнай Царквы ў Чэскіх землях (Віллянава, Чэхія)

11.00 – 11.30 Дыскусія

11.50 – 12.10 Удзел Горадзенскай епархіі ў вырашэнні экалагічных праблем. Сяргей Гоцін, кансультант Горадзенскай епархіі па ўстойлівым развіцці.

12.10 – 12.30 Прэзентацыя праекта «Экагрупы». Яраслаў Бекеш, каардынатар экалагічнага таварыства «Зеленая сеть».

12.30 – 12.50 Прэзентацыя дзейнасці ў галіне энэргазберагання і супрацьдзеяння змяненню клімата. Наталля Парэчына, член РАДЫ ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 14.20 Мажлівасць удзелу моладзевых брацтваў у прыродаахоўчай дзейнасці. Яўген Лобанаў, АМБПЦ

14.30 – 17.00 Праца па групах

17.00 – 17.30 Вынікі працы ў групах

18.00 – 19.00 Вячэра

19.00 – 21.00 Усяночнае чуванне

22.00 Споведзь

13 верасня

00.00 Літургія

02.30 Агапа

11.00 Акафіст «Слава Богу за ўсё»

12.00 Сняданак

13.00 – 14.30 Абмеркаванне прайшоўшых і наступных мерапрыемстваў АМБПЦ

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: