Традыцыйны семінар, прысвечаны Дню малітвы аб Божым стварэнні, правядзе АМБПЦ
19.08.2009Аб'яднанне моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы запрашае праваслаўную моладзь прыняць удзел у штогадовым семінары, прысвечаны пачатку царкоўнага году - Дню малітвы аб Божым стварэнні. Семінар мае адбыцца 11-13 верасня ў доме міжцаркоўных зносінаў "Кінанія" (пас. Калодзішчы, пад Мінскам). Тэмай семінара традыцыйна стане "Царква і пытанні навакольнага асяроддзя". У якасці госця семінара чакаецца былы рэгіянальны прадстаўнік Сусветнага Брацтва Праваслаўнай моладзі "Сіндэсмас" у Цэнтральнай Еўропе Раман Юрыга з Праваслаўнай Акадэміі ў Чэхіі, а таксама прадстаўнікоў шэрагу беларускіх экалагічных арганізацый.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца члены моладзевых брацтваў/арганізацый, прадстаўнікі моладзевых аддзелаў епархій, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы па ўзгадненню з сакратарыятам АМБПЦ. Рэгістрацыйны ўнёсак: 40000 руб. Для рэгістрацыі неабходна да 5 верасня даслаць на электронны адрас сакартарыяту АМБПЦ сваю кантактную інфармацыю, альбо паведаміць яе па тэлефоне + 375 29 658 74 45 (Яўген).
Дзень малітвы аб Божым стварэнні быў прызначаны для святкавання 1 верасня (14 верасня у Цэрквах, якія жывуць паводле юліянскага календара) Ўсяленскім Патрыярхам Дзімітрам, які ў 1989 г. выдаў адмысловае акруговае пасланне, дзе заклікаў кожнага хрысціяніна з'явіць "еўхарыстычны і аскетычны дух" і прапанаваў абвесціць 1 верасня - пачатак царкоўнага году ў Праваслаўнай Царкве - Днём абароны навакольнага асяроддзя. У асяроддзі праваслаўнай моладзі гэтую ініцыятыву распаўсюдзіла Сусветнае Брацтва Праваслаўнай моладзі "Сіндэсмас". У Беларусі такія малітвы (з чытаннем акафісту "Слава Богу за ўсё") ладзіцца ўжо не першы год, і асноўным ейным арганізатарам выступае АМБПЦ.
Праграму семінара паведамляе Форум праваслаўнай моладзі Беларусі "Беседка":
11 верасня
19.00 вячэра
20.30-21.00 уводзіны ў тэму семінара
12 верасня
8.30 Ранішнія малітвы
9.00 Сняданак
10.00 – 10.20 Адкрыццё семінара
10.20 – 11.00 Багаслоўскія аспекты экалагічных праблемаў. Раман Юрыга, дырэктар акадэміі Праваслаўнай Царквы ў Чэскіх землях (Віллянава, Чэхія)
11.00 – 11.30 Дыскусія
11.50 – 12.10 Удзел Горадзенскай епархіі ў вырашэнні экалагічных праблем. Сяргей Гоцін, кансультант Горадзенскай епархіі па ўстойлівым развіцці.
12.10 – 12.30 Прэзентацыя праекта «Экагрупы». Яраслаў Бекеш, каардынатар экалагічнага таварыства «Зеленая сеть».
12.30 – 12.50 Прэзентацыя дзейнасці ў галіне энэргазберагання і супрацьдзеяння змяненню клімата. Наталля Парэчына, член РАДЫ ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
13.00 – 14.00 Абед
14.00 – 14.20 Мажлівасць удзелу моладзевых брацтваў у прыродаахоўчай дзейнасці. Яўген Лобанаў, АМБПЦ
14.30 – 17.00 Праца па групах
17.00 – 17.30 Вынікі працы ў групах
18.00 – 19.00 Вячэра
19.00 – 21.00 Усяночнае чуванне
22.00 Споведзь
13 верасня
00.00 Літургія
02.30 Агапа
11.00 Акафіст «Слава Богу за ўсё»
12.00 Сняданак
13.00 – 14.30 Абмеркаванне прайшоўшых і наступных мерапрыемстваў АМБПЦ
Крыніца:
Апошнія навіны