У Мінску зарэгістраваная культурна-асветніцая ўстанова "Цэнтр "Экумена"

14 жніўня ў Мінску была зарэгістраваная культурна-асветніцкая ўстанова "Цэнтр "Экумена" (скар. Цэнтр "Экумена").

Паводле Статуту арганізацыі, ейнай мэтай з'яўляецца ажыццяўленне культурна-асветніцкіх функцый некамерцыйнага характару, падтрымка дзейнасці грамадзян у сферы адукацыі, навукі, культуры, грамадзянскай актыўнасці, а таксама спрыянне сацыяльна-культурнаму развіццю беларускіх рэгіёнаў, нацыянальнай і рэлігійнай талерантнасці.

Паводле рашэння заснавальніка, дырэктарам Цэнтру "Экумена" з'яўляецца галоўны рэдактар парталу "Царква" Наталля Васілевіч.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: