У Мінску зарэгістраваная культурна-асветніцая ўстанова "Цэнтр "Экумена"
16.08.200914 жніўня ў Мінску была зарэгістраваная культурна-асветніцкая ўстанова "Цэнтр "Экумена" (скар. Цэнтр "Экумена").
Паводле Статуту арганізацыі, ейнай мэтай з'яўляецца ажыццяўленне культурна-асветніцкіх функцый некамерцыйнага характару, падтрымка дзейнасці грамадзян у сферы адукацыі, навукі, культуры, грамадзянскай актыўнасці, а таксама спрыянне сацыяльна-культурнаму развіццю беларускіх рэгіёнаў, нацыянальнай і рэлігійнай талерантнасці.
Паводле рашэння заснавальніка, дырэктарам Цэнтру "Экумена" з'яўляецца галоўны рэдактар парталу "Царква" Наталля Васілевіч.
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19