Сьляпыя і відушчыя
І ўжо ня ведаеш, ці гэта ты сьляпы, ці навокал цемра, цемра, у якой проста НЯМА Бога. Катэгарычны імператыў хіба што ўражвае, як зорнае неба над галавой. Але зорак не пабачыць сьляпому, дый зоркі тыя даўно ўжо антызоркі, чорныя дзіры ў небе і ўнутры чалавека.