2. Рэлігійнасьць

Пісьменьнікі, якія вучыліся ці закончылі духоўныя сэмінарыі і акадэміі, звычайна маўчаць у аўтабіяграфіях пра сваю рэлігійнасьць у юнацкія гады. Калі ж прыгадваюць, то спасылаюцца на праведнасьць сваіх бацькоў ці бабуль, якія ўплывалі на разьвіцьцё іх рэлігійных пачуцьцяў. Ствараецца ўражаньне, што гэтае пачуцьцё прыходзіць звонку. На самай справе яно закладзена ў душу чалавека ад нараджэньня.

Усемагутны Бог запаліў іскру рэлігійнай веры ў душах першых людзей Адама і Евы пры іх стварэньні. I гэты рэлігійны пачатак перадаецца ў спадчыну ад бацькоў да дзяцей і, такім чынам, ахоплівае ўсіх людзей. У выніку такога закону немаўля, нарадзіўшыся ад сваіх бацькоў, мае ўсе ўласьцівасьці чалавечай прыроды, у тым ліку і рэлігійнае пачуцьцё. Таму дзіця, ледзь толькі зьяўляецца ў яго сьвядомасьць, выяўляе жывую цікаўнасьць да Бога. Момант, калі абуджаецца такая цікаўнасьць, залежыць ад асабістых здольнасьцяў дзіцяці, а таксама ад вонкавых абставінаў, у якіх выхоўваецца і гадуецца дзіця.

Адпрыроднае рэлігійнае пачуцьцё паказвае на тое, што нерэлігійных дзяцей няма, як няма адпрыродных атэістаў Нерэлігійнымі становяцца ў наступныя гады свайго жыцьця пад уплывам бацькоўнявернікаў, нерэлігійнай сям'і, антырэлігійнага атачэньня і недастатковага рэлігійнага выхаваньня дома і ў школе.

Сучасныя атэісты ці бязбожнікі маюць сваю рэлігію, хоць і не прызнаюць яе. Адхіляючы ісьціну быцьця Бога як Творцы Сусьвету і ўсяго жывога, у тым ліку і чалавека, яны вераць у матэрыю і адпаведна сваёй веры прадвызначаюць сваё стаўленьне да яе. Але прызнаючы матэрыю замест Бога, яны скажаюць сваё рэлігійнае пачуцьцё. уласьцівае іх прыродзе. Вера ў матэрыю ёсьць карыкатурай сапраўднай рэлігіі.

Адпрыроднасьць рэлігійнага пачуцьця яскрава вызначыў адзін філёзаф наступнымі словамі: "Першабытны чалавек ня сонца, ня месяц, ня зоркі прызнаў багамі, але Боскасьць прызнаў у сонцы, месяцы і зорках", г. зн. пад уплывам бачных нябесных сьвяцілаў адпрыродную ідэю рэлігійнага пачуцьця ўвасобіў у названых сьвяцілах.

Гісторыя чалавецтва сьведчыць, што поўнай адсутнасьці богашанаваньня і імкненьня да ўзаемнасьці з Боскасьцю нельга ўказаць ні ў адным чалавеку, за выключэньнем ідыётаў, дурняў і псыхічна ненармальных людзей. Сучасныя бязбожнікі таксама зьяўляюцца хворымі істотамі ня толькі духоўна, але і разумова.

Рэлігійнае пачуцьцё можна часова страціць, засыпаць яго попелам нікчэмных спакусаў, заганаў і памылковых поглядаў. Але зусім згасіць яго немагчыма. Заганы і спакусы прыводзяць грэшніка ў такі стан, калі ён прыпадабняецца да бясслоўнай жывёліны, траціць аблічча і падабенства Божае. Для выратаваньня такога грэшніка патрэбная дапамога Божая, бо сваімі сіламі ён ня здольны падняцца на духоўную вышыню і вырвацца з бездані падзеньня. У стан падзеньня ён трапляе пад уплывам антырэлігійнай прапаганды, матэрыялістычнага вучэньня і памылковасьці ўласнага розуму. Але Гасподзь Бог не жадае сьмерці грэшніка і даруе яму Сваю выратавальную сілу. Божая выратавальная сіла даецца таму грэшніку, які здольны яе прыняць і падняцца духоўна.

Ледзь толькі кранулася выратавальная сіла Божая полагу грэшніка, у душы яго зьдзяйсьняецца пералом ці пераварот. Тады расьсейваецца туман яго бязбожнасьці, разгараецца іскра веры ў Бога, якая прасьвятляе яго розум і прыводзіць да Бога. Прыкладаў падобных ператварэньняў мы ведаем шмат.

Нашы развагі пра сілу і дзеяньне рэлігійнага пачуцьця - не тэарэтычныя, адцягненыя, а заснаваныя на духоўным досьведзе ў жыцьці падзьвіжнікаў і сьвятых мужоў Свой духоўны вопыт яны засьведчылі ў сваіх творах, якія мы скарыстоўваем для навучаньня.

Маё рэлігійнае пачуцьцё выявілася ў раньнім узросьце, калі я быў яшчэ юнаком і ўжо нешта разумеў. У гэтым узросьце, а можа быць раней, мая родная маці Ева Сьцяпанаўна, глыбока рэлігійная жанчына, вучыла мяне першым малітвам па парадку: знак крыжа з паклонамі, "Боже мйлостйв, будй мне грешному трйжды с ударенйем себя в грудь кулаком, Царю Небесный, Прйсвятое, Славы й ныне. Пресвятая Тройце", а потым "Ойча наш", "Багародзіца Дзева, радуйся", Сымбаль Веры, 10 запаветаў Гасподніх, "Спасй, Господй, людй Твоя", "Достойно есть", знак крыжа і канец. Гэтыя малітвы прамаўляўя штодзённа раніцай і ўвечары. Маё рэлігійнае пачуцьцё прымушала мяне маліцца. Браты і бацька не былі вельмі набожнымі асобамі. Я меў двух братоў, старэйшых за мяне — Мікалая і Пятра і ў нашай сям'і быў наймаладзейшым, бо нарадзіўся праз сем гадоў пасьля брата. Я нарадзіўся ў сьвята Нараджэньня Прасьвятой Дзевы Марыі 8/21 верасьня 1904 года. Ад першых хвілін быў хваравітым, таму мяне пасьпешліва хрысьцілі ўжо на трэці дзень пасьля нараджэньня. Бацюшка, які хрысьціў у нашай прыходзкай царкве ў мястэчку Вялікая Ліпа, назваў мяне Антоніем, але забыў сказаць, у памяць якога Антонія, таму я не сьвяткаваў сваіх імянінаў. Можна ўгледзіць у гэтым таемнае ўказаньне пра будучае маё манаства.

Хатнія ўмовы абмяжоўвалі ў малітве, таму я шукаў для сябе самотнага месца. Маліўся ў садзе ўвечары, у полі сярод каласістага жыта, у лесе, у хляве ці сьвіране. Там ніхто не перашкаджаў, і я маліўся доўга і старанна. Часам у гарачай малітве мне здавалася, што ў нябёсах бачу Бога, як казаў паэт. Поле і лес былі маім храмам зь дзяцінства. Пазьней, калі я стаў сьвятаром, мне было цесна маліцца ў царкве.

Рэлігійнае пачуцьцё не аслабла ў гімназічныя гады майго навучаньня. Я меў сяброў, але іх легкадумнасьць і часам непрыстойныя паводзіны не прымаў. Вучнем VII і VIII клясаў гімназіі веснавымі вечарамі ішоў за горад у поле і там у начной цішы маліўся ўкленчаны. Вяртаўся запозна, калі ўсе ўжо спалі. Гаспадыня, адчыняючы мне дзьверы, сварылася, прыгаворваючы: "Вось задумаў заляцацца. Экзамэны на носе. Правалішся, тады пашкадуеш страчанага часу". Я не пярэчыў і ціха ішоў ў свой пакой.

Ва ўсіх клясах гімназіі выкладаўся Закон Божы. Выкладчык ставіўся да вучняў паблажліва. Не шкадаваў добрых адзнак па Законе Божым, хоць далёка не ўсе былі іх вартыя па сваіх ведах. Карыстаўся і я дабрынёю бацюшкі, але заўсёды сур'ёзна рыхтаваўся да ўрокаў.

Сваёй рэлігійнасьці я не растраціў ва ўсе наступныя гады свайго жыцьця. Нарадзіўшыся ў сьвята Нараджэньня Прасьвятой Дзевы Марыі, Божай Маці, я глыбока верыў у Яе сьвятое апекаваньне мною. Яна дапамагала і, як Нябесная Маці, даравала мне Сваю міласьць.