На мінскім прыходзе Архангела Міхаіла адбылася сустрэча, прысвечаная памяці навамучанікаў
08.11.2015Адкрытая сустрэча, прысвечаная дню памяці навамучанікаў і вызнаўцаў Беларускай зямлі, прайшла у нядзелю 8 листапада. Яна пачалася з фотапрэзентацыі паломніцкай паездкі ў верасні 2015 г. па месцах служэння а. Серафіма Жыровіцкага, а. Міхаіла Навіцкага, а. Уладзіміра Пастэрнацкага з расповядам пра жыццё гэтых святых. Прэзентацыю прадставілі Марына Каліноўская і Павал Каралёў.
Вельмі змястоўны даклад пра сэнс навамучанічаства на шматлікіх прыкладах зрабіў вядомы катэхізатар і царкоўны гісторык з Масквы Віктар Котт.
У канцы сустрэчы адбылася агульная дыскусія, у якой былі закранутыя супярэчлівыя аспекты подзвігу навамучанікаў.
Конфессии:
Страны:
Организации:
Рубрыка:
Яшчэ па тэме Катакомбы веры ў краіне Саветаў:
- Прайшоў першы канцэрт у памяць новапакутнікаў
- Памёр 91-гадовы праваслаўны святар Георгій Сапун, аднаўляльнік спаленых партызанамі цэркваў
- Грэка-католікі Берасьцейшчыны усталявалі крыж у Курапатах (Газета "Царква")
- Святар-пакутнік Васіль (1885-1930)
- Жизнеописание священника Павла Севбо для представления на канонизацию
Апошнія навіны
30.11.19