Заканчэньне

У заключным разьдзеле сваіх нататак хачу закрануць важную дагматычную ісьціну, у якую мы, праваслаўныя, веруем і якая выявілася ў маім жыцьці ў цудоўнай форме. Гэтая ісьціна называецца Воляй Божай. Вучэньне пра гэтую ісьціну раскрытае ў Сьвятым Пісаньні і Сьвятым Паданьні.

Вызначэньне Волі Божай чытаем у катэхізісе наступнае: "Воляй Божай называецца клопат Бога пра сьвет і чалавека, калі Гасподзь захоўвае і скіроўвае ўсталяваныя ў прыродзе законы і сілы, а калі таго недастаткова, цудадзейна дапамагае людзям, асабліва ў справе выратаваньня іх. Усё добрае ў жыцьці чалавека здараецца не выпадкова і не намі ствараецца, ад Бога нам даецца, як і сказана: "Усякі дар добры і ўсякі дар дасканалы - звыш ёсьць, і зыходзіць ад Яго - Айца сьветаў" (Як. 1, 17)".

Пра Волю Божую ведалі старажытныя паганскія народы Грэцыі і Рыма, але называлі гэтую ісьціну "лёсам" або "конам". Абодва паняткі ўтрымліваюцца ў сьвядомасьці многіх хрысьціян да сёньня. Іх выкарыстоўваюць вернікі часьцей у жыцьці, не разумеючы ні іх дзеяньня, ні іх значэньня. А пра Волю Божую мала ведаюць.

Сьв. Іаан Златавуст61, архіепіскап Канстантынопальскі (III - IV стст.), казаўу адным павучаньні наступныя словы: "Калі ёсьць кон. то няма суда; калі ёсьць кон, то няма веры; калі ёсьць кон, то Бога няма; калі ёсьць кон, то няма дабрачыннасьці і няма заганы; калі ёсьць кон, то ўсё дарэмна, усё без карысьці робім і трываем; няма пахвалы, няма няславы, няма сораму, няма ганьбы, няма законаў, няма судоў". У іншым месцы ён патлумачыў "Ня будзем прыпісваць кіраваньне сьветам д'яблам; ня будзем думаць, што ў справах ніхто ня думае. ня будзем супрацьпастаўляць Волі Божай тыранію нейкага кону ці лёсу. Усё гэта перапоўнена блюзьнерствам". Гэтыя паганскія вераваньні ў лёс і кон не павінны займаць хрысьціян.

Для ўмацаваньня веры ў Волю Божую сьв. Апостал Якаў павучае: "Паслухайце вы, хто кажа - сёньня ці заўтра выправімся ў нейкі горад, і пражывем там адзін год, і будзем гандляваць і атрымліваць прыбытак; вы, хто ня ведае, што здарыцца заўтра, бо што такое жыцьцё вашае? - Паравіна, што зьяўляецца на малы час і потым зьнікае. Замест таго, каб вам казаць: калі заўгодна будзе Госпаду, і жывы будзем. то зробім тое і іншае" (Як. 4, 13-15).

Гэтымі словамі сьв. Апостал Хрыстовы паказваў на тое, што ў жыцьці кожнага чалавека дзейнічае Воля Божая, ад якой залежыць чалавечае жыцьцё. Хоць нам дараваная Богам свабодная воля, але чалавечая воля павінна стасавацца з Воляй Божай. Чалавек, які жыве па Волі Божай і выконвае запаветы Яго, знаходзіцца пад ўзьдзеяньнем Волі Божай. Старазапаветны Псалмапевец кажа: "Госпадам зацьвярджаюцца крокі праведніка. Калі ён будзе падаць, не ўпадзе, бо Гасподзь падтрымлівае яго за руку" (Пс. 36, 23-24). У іншым месцы той жа Псалмапевец павучае: "Грэшнікі ідуць сваім шляхам па сваёй волі, але іх шляхі Гасподзь пагубіць" (Пс. 145,9). "Бязбожнікі загінуць, і ворагі Гасподнія, як тук агнецаў зьнікне, у дыму зьнікнуць" (Пс. 36, 20).

На Слове Божым ствараліся расейскія прыказкі: "Без Бога нй до порога, а с Богом хоть за море", а таксама многія іншыя падобнага кшталту.

3 маіх назіраньняўу жыцьці ў мяне склалася ўражаньні, што кожны чалавек знаходзіцца пад ўзьдзеяньнем трох сілаў духоўных: волі асабістай, чалавечай, грахоўнай; волі д'ябальскай, ліхой і згубнай; і Волі Божай, жыватворнай і выратавальнай. Воля Божая выяўленая ў запаветах Божых, у Эвангельлі. Хрысьціянін, які жыве па запаветах Божых, выконвае Волю Божую. "Богам зацьвярджаюцца крокі такога чалавека, і Ён садзейнічае на шляхуяго" (Пс. 36,23).

У свае маладыя гады я мала ведаў пра ўсё гэта і сур'ёзна не задумваўся пра Волю Божую. 3 гэтай ісьцінай я пазнаёміўся з багаслоўскіх кніг па дагматычным багаслоўі. У іх было выкладзенае вучэньне багаслоўскае даволі сухой багаслоўскай мовай, мала даступнай для разуменьня і запамінаньня. Вывучалася толькі для атрыманьня здавальняючай адзнакі, але не ахоплівала чалавечай істоты, таму хутка забывалася. Далейшае жыцьцё мяне навучыла разумець гэтую сьвятую ісьціну вучэньня пра Волю Божую, а разуменьне яе ўмацавала маю веру.

У сьвятле веры ў Волю Божую я прасачыў усё сваё жыцьцё і зразумеў, што Міласэрны Гасподзь наш Ісус Хрыстос шматкроць выратоўваў мяне ад ілжывага жыцьцёвага шляху і скіроўваў маю волю па іншым шляху, Богам абранаму. Як магло здарыцца, што я, выхадзец з сьвецкага вясковага асяродку, здолеў стаць тым, кім стаў - сьвятаром Царквы Хрыстовай у епіскапскім сане. Толькі Гасподзь мяне выбраў і паставіў на п'едэстал гэтага высокага служэньня. I майго імкненьня да кар'еры не было. У гэтай кар'еры спраўджвалася не мая воля, а воля Ўсявышняга, калі прыгадаць, пры якіх абставінах адбылася мая хіратанія ў епіскапа.

Мая духоўная кар'ера ніколькі не падобная на кар'еру епіскапаўу старой Імпэратарскай Расеі. Там заканчваў малады чалавек духоўную акадэмію, прымаў пострыг і яго кар'ера ўжо была забясьпечаная. У мой час усё складвалася інакш, часьцей насуперак лёсу.

Узгадаваны ў вясковай глушы Урочышча Завітая, я палюбіў вясковае жыцьцё, яго цішыню, прыгажосьць прыроды. I ў маладосьці. пасьля заканчэньня шасьці клясаў гімназіі, я захацеў стаць вясковым настаўнікам і ўжо паступіў на настаўніцкія курсы, але Найвышэйшая Сіла прымусіла мяне адмовіцца ад гэтага. Калі я стаў бы настаўнікам. маё жыцьцё пайшло б па сьвецкім шляху.

Пасьля заканчэньня гімназіі мяне ўтаворвалі ажаніцца і сваталі багатых нявест, аднак маё сэрца не ляжала да гэтага, апрача таго, я не знайшоў сабе нявесты па сэрцы. Гэта была спакуса. I такіх спакусаў я пераадолеў мноства. Бог мне дапамагаў.

Марыў паступіць на мэдыцынскі факультэт і быць доктарам, але з гэтага нічога не атрымалася, а Гасподзь паклікаў мяне на багаслоўскі факультэт і прывёў мяне да манаства і духоўнага доктарства.

Нашая сям'я не была рэлігійнай і нічым не адрозьнівалася ад мноства такіх самых сем'яў. Але ў гэтай сям'і я адзіны выгадаваўся, з дзіцячых гадоў, глыбока рэлігійным да містыцызму. Адпрыроднае пачуцьцё рэлігійнасьці ўзмацнілася ўва мне пад уплывам маёй дабрачыннай і хваравітай маці, Евы Сьцяпанаўны. Пасьля яе раньняй сьмерці (мне было 11 гадоў) маім выхаваньнем і навучаньнем заняўся мой бацька, Вікенцій Дамінікавіч, чалавек мала рэлігійны і просты; ён жадаў, каб ягоны малодшы сын Антон, гэта значыць я, атрымаў адукацыю. Ён аддаў мяне ў гімназію, але, на жаль, памёр ад тыфу ў 1922 годзе, калі мне не было поўных 18 гадоў. Хварэў і я тады на сыпны тыф, аднак Гасподзь выратаваў мяне ад сьмерці.

Уражлівасьць, сэнтымэнтальнасьць і любоў да прыгажосьці заўсёды былі рысамі майго характару. Кветкі, карціны, жывапіс, краявіды: лясы, палі, луті, горы і моры - моцна захаплялі мяне. У раньняй маладосьці я сам маляваў, і даволі добра, але жыцьцёвыя ўмовы не дазволілі мне заняцца гэтым мастацтвам. 3 юначых гадоў мне падабаліся доўгія сьвятарскія расы, богаслужбовыя рызы, цэрквы, патрыярхальнае аблічча сьвятара ў расе, з доўгімі валасамі, барадой, з зіхоткім крыжам на грудзях. Чамусьці мне сьніліся ў маладосьці прарочыя сны з указаньнем майго духоўнага сану і нават епіскапства. Я не надаваў ім значэньня і ня верыў у іх. Вайна нямецка-савецкая прысьнілася мне задоўта да яе пачатку з таемным указаньнем яе выніку не на карысьць Гітлера. Напад немцаў на Югаславію ў красавіку 1943 года прысьніўся мне загадзя. Гэтыя сны я тлумачыў асаблівым станам маёй нэрвовай сыстэмы. Сьняцца яны і цяпер.

Уражлівасьць і сэнтымэнтальнасьць спрычыніліся да многіх маіх непрыемнасьцяў. Часам з-за драбязы я вельмі хваляваўся. Гэта адмоўна ўплывала на здароўе і нэрвовую сыстэму. Неяк я прачытаў верш В. Венядзіктава:

Не дала мне судьба

Ни черствого сердца, нй медного лба.

С черствым бы сердцем я жйл бы припевая,

А с медным бы лбом мне все б было нипочем.

У мяне не было ад прыроды ні чэрствага сэрца, ні меднага лба. таму даводзілася душэўна пакутаваць.

Мае пакуты пачаліся на эміграцыі. Знамянальна было тое, што мая епіскапская хіратанія адбылася ў нядзелю крыжапаклонную, калі пасярод царквы ляжаў вынесены для пакланеньня сьвяты крыж і калі за Боскай літургіяй чыталі Эвангельле пра крыжанашэньне. Гэтае супадзеньне па-прарочы паказвала мне на маё крыжанашэньне ў епіскапскім сане. На радзіме гэтага я яшчэ не адчуваў, але ў апошнія дваццаць гадоў майго архіпастырскага служэньня ў Аўстраліі і Аргентыне крыж майго служэньня часам здаваўся мне не па сілах. Шчымліва было ўсьведамляць, што гэты крыж мне абцяжарвалі мае браты архірэі, і ў першую чаргу члены Архірэйскага Сыноду.

Ні да каго я ня меў злосьці і хутка забываўся на крыўды. Я лічыў сябе найгоршым і таму нічым не ганарыўся. 3 усімі людзьмі, з духоўнымі і цывільнымі, паводзіў сябе папросту. I такія мае паводзіны часта мне ж і заміналі. Многія пачыналі ставіцца да мяне па-панібрацку, што не было карысным у маім архірэйскім сане. Важнічаць я ня ўмеў, гэта не ў маім характары.

Манахам я стаў на 23-м годзе жыцьця, аднак у манастырах давялося жыць мала, а сваё пастырскае служэньне праходзіў у сьвеце. Спакусы мною авалодвалі, але я змагаўся з імі з усёй сілай маёй волі. Вернікі і прыходзкія сьвятары жартавалі з мяне з нагоды майго манаскага подзьвігу. Гасподзь умацоўваў мае сілы, дзякуючы чаму перамагалася ліха.

Шмат я чытаў сьвятаайцоўскай літаратуры, якая дапамагала мне супрацьдзейнічаць спакусам.

Сьв. Васіль Вялікі62 (IV ст.) апісваў цяжкасьці манаскага і падзьвіжніцкага жыцьця, мала вядомыя цывільным людзям. "Хто жыве па Богу, у таго шмат паклёпнікаў і нярэдка самыя бліжнія да яго падглядаюць за ягоным жыцьцём. Людзі заганныя часьцяком і прыгожыя справы стараюцца ачарніць, а мала важных правіннасьцяў не сьпяшаюцца пакінуць нявысьмеянымі. Як на ніве, калі які барацьбіт пасьлізьнецца, а супраціўнік наступае на яго неадкладна, наносіць яму ўдары, даводзіць яго да поўнага падзеньня, так і яны, як хутка ўбачаць, што той, хто жыве ў подзьвігу дабрачыннасьці, адхіліўся ад дасканаласьці, нападаюць на яго, як стрэламі, паражаюць яго дакорамі і паклёпамі", - пісаў сьв. Васіль Вялікі.

Сьв. Ціхан Задонскі63 (XVIII ст.) павучаў: "Непрыяцель, калі бачыць сваю зьнямогу, іншых зьвязьнікаў сваіх на дапамогу кліча, так і вораг наш д'ябал, калі сам не пасьпявае супраць хрысьціяніна, то шукае сабе ў дапамогу ліхіх людзей і змагаецца праз іх з хрысьціянінам". Асабліва ў гэтым пасьпяховыя жанчыны, якія паслужылі падставай для складаньня рускай прыказкі: "Где диавол сам не возмет, туда бабу пошлет".

У хвіліны выпрабаваньняў я маліўся словамі Псалмапеўца: "Божа мой! Збаў мяне з рукі грэшніка, бязбожніка і прыгнятальніка" (Пс. 70. 4). "Изми мя отъ врагъ моихъ, Боже, и отъ востаюіцихъ на мя избави мя".

Будучы ў манаскім сане, я глыбока шанаваў сьвятыя храмы. Дзе я ні служыў, паўсюль клапаціўся пра іх прыгажосьць і чысьціню, часта рабіў гэтую чысьціню сваімі рукамі. Сьвятым правілам для мяне былі словы: "Палюбі прыгажосьць дому Твайго і месца сяленьня славы Тваёй, Гасподзь".

Зь верай і шчырасьцю я заўсёды шанаваў Божую Маці. Па веры і малітвахЯна вылечыла мяне ад тубэркулёзулёгкіху 1928 годзеўПачаеўскай Лаўры праз цудадзейны Свой абраз Пачаеўскі. Яна прывяла мяне для служэньня ў Туркавічы, дзе знаходзіўся Яе сьв. абраз Туркавіцкі, а ў 1942 годзе ў Жыровіцкі манастыр да падножжа Яе цудадзейнага абраза Жыровіцкага. Зь верай і спадзяваньнем я ставіўся да Царыцы Нябеснай, як да сваёй нябеснай Заступніцы і Выратавальніцы.

Матэрыяльна забясьпечаны па пасадзе ў Варшаўскім унівэрсытэце, частку свайго заробку я раздаваў бедным студэнтам багаслоўскага факультэта, сваім выхаванцам, а на рэшту грошай будаваў манастыр у сваім родным гнязьдзе - у Завітай, але прыйшла чырвоная армія і ўсе балыпавіцкія парадкі і ўсе мае пляны парушылі. Сам жа я. зь міласьці Божай, трапіў на чужыну. Працуючы тут на ніве Хрыстовай, часта прыгадваю словы паэта:

Хотя бесчувственному телу равно повсюду истлевать, Но ближе к милому пределу мне все ж хотелось почивать.