16. Архіепіскап Аўстралійскі

У далёкай Аўстраліі, дзе сьвятарстваваў архіепіскап Сава, узьніклі вялікія хваляваньні вакол катэдральнага сабора і сярод яго прыхаджанаў. Састарэлы архіепіскап і яго вікарый епіскап Канстанцін справіцца не маглі. У такіх абставінах успомнілі пра мяне.

Архіепіскап Сава і раней пісаў мне лісты, у якіх запрашаў перасяліцца ў Сіднэй. лічыў мяне свабодным архірэем без епархіі. Аднак у гэтых лістах нічога канкрэтнага не прапаноўваў. На іх я не зьвяртаў увагі, адпісваў толькі агульнымі фразамі для ветлівасьці. Ён нават пісаў нешта мітрапаліту Філарэту, бо той запытваўся ў мяне, ці ня думаю я паехаць у Аўстралію. Але гэта было толькі ліставаньне, якое ня мела канкрэтных вынікаў.

На пачатку верасьня таго ж 1969 года быў скліканы Архірэйскі Сынод у пашыраным складзе, які пастанавіў наступнае:

" ... 23 жніўня - 15 верасьня 1969 года слухалі пісьмовыя даклады епіскапа Канстанціна пра рэгістрацыю Саборнага прыходу ў Сіднэі і архіепіскапа Савы пра стан рэчаў у Аўстралійска-Новазэляндзкай епархіі. Архіепіскап Сава зноў зьвяртае ўвагу на тое, пра што ён ужо і раней пісаў, што Прасьвятарны Архіепіскап Афанасій, як асоба з вышэйшай багаслоўскай адукацыяй, выдатны кананіст і дасьведчаны адміністратар, мог бы быць карысным для Аўстралійскай епархіі. Цяпер архіепіскап Сава падкрэсьлівае, што ў дадзеных абставінах архіепіскап Афанасій патрэбны ў Аўстраліі, калі мы жадаем захаваць епархію ў нашай Зарубежнай Царкве. Таму Прасьвятарны Сава лічыць неабходным хуткі перавод архіепіскапа Афанасія ў Аўстралію для ўзначальваньня Аўстралійска-Новазэляндзкай епархіі. Пасьля абмеркаваньня гэтага пытаньня пастанавілі:

1. Прасьвятарнага Архіепіскапа Саву па настойлівай ягонай просьбе, з прычыны ягонай хваробы, вызваліць ад кіраваньня епар-хіяй з падаякай яму за шматгадовую працу па кіраваньні епархіяй з тым, што ён прызначаецца прадстаўніком Архірэйскага Сыноду для названай епархіі.

2. Прасьвятарны Архіепіскап Афанасій пераводзіцца з катэдры Буэнас-Айрэскай і Аргентынекай на катэдру Аўстралійска-Новазэ-ляндзкую. Даверыць яму безадкладна прывесьці ў выкананьне памянёнае прызначэньне і пачаць кіраваньне Аўстралійска-Новазэ-ляндзкай епархіяй".

На катэдру Аргентынекай епархіі быў прызначаны архіепіскап Чылійскі Лявонцій (Філіповіч), які шмат гадоў марыў пра гэта.

Перамяшчэньне мяне ў Аўстралію было вялікай нечаканасьцю для мяне. Архірэі не палічылі патрэбным, хоць бы па братэрскай ветлівасьці, запрасіць па тэлефоне ці тэлеграмай маёй згоды, як гэта звычайна рабілася ў іншых выпадках з іншымі архірэямі. Пра гэты перавод я даведаўся з ліста епіскапа Савы (Сарачэвіча) Эдмантанскага, вікарыя Канадзкай епархіі, які пасьпяшаўся паведаміць мне пра гэта прыватным чынам. Даведаўшыся пра свой перавод, я адразу паслаў тэлеграму мітрапаліту Філарэту з просьбай спыніць дзеяньне гэтай пастановы. У дадатак да тэлеграмы даслаў яму грунтоўны і матываваны ліст па той самай справе. Ні адказу, ні зьменаў не адбылося. Высьветлілася, што мітрапаліт ужо адпачываў у Сан-Францыска (Каліфорнія), куды ён паехаў цягніком пасьля заканчэньня паседжаньня Архірэйскага Сыноду. На мой ліст адказаў зь вялікім спазьненьнем з Сан-Францыска, напісаўшы, што ня можа адмяніць пастановы Сыноду адносна мяне. Тады я выслаў яму другі ліст з настойлівай просьбай пакінуць мяне ў Аргентыне. У ім я прапаноўваў выправіцца ў Аўстралію толькі часова на тры месяцы з мэтай пазнаёміцца там з абставінамі і па магчымасьці дапамагчы ў спрэчнай справе. Адказу ад мітрапаліта Філарэта не было.

у хуткім часе мяне пачалі атакаваць лістамі і тэлефонамі з Сіднэя, знаёмілі мяне з сутнасьцю спрэчкі вакол сабора. Мяне прысьпешвалі з прыездам у Аўстралію, бо вікарны епіскап Канстанцін, мой былы падначалены сьвятар у Германіі, арганізаваў кампанію супраць мяне і майго прызначэньня туды. На мой запыт адносна епархіяльных спраў ён адказаў мне з рэкамэндацыяй не сьпяшацца з прыездам, пакуль усё не супакоіцца. Пісаў мне і архіепіскап Сава са шкадаваньнем, што мяне не было ў Сіднэі, калі там пачалася спрэчка. Я, на ягоную думку, не дапусьціў бы гэтага. Адным словам, карціна падалася мне вельмі змрочнай і я выпраўляўся туды, як на баявы фронт.

Адкладваць на доўгі час свой ад'езд у Аўстралію я ня мог, бо Ў Сынадальнай пастанове было вызначана мне безадкладна пачаць кіраваньне Аўстралійскай епархіяй. Апрача таго, з дня на дзень я чакаў прыбыцьця майго намесьніка архіепіскапа Лявонція, якому я пісаў, запрашаў прыехаць, каб прыняць ад мяне Аргентынскую епархію. Я вырашыў выяжджаць у Аўстралію. Назначыў на нядзелю 17 лістапада разьвітальную літургію з прыхаджан амі катэдральнага сабора, а на наступны дзень адлёт аэраплянам у Нью Ёрк Адразу ж напісаў лісты мітрапаліту Філарэту і членам Архірэйскага Сыноду з просьбай сабрацца ў Сын одзе да майго прыбыцьця, каб перагледзець маю справу з прызначэньнем у Аўстралію.

З болем у сэрцы я разьвітваўся з прыхаджан амі і Аргентынекай епархіяй, дзе столькі працаваў для яе арганізацыі. Прыляцеў у Нью Ёрк і зьявіўся Ў Сынод. Ніхто з архірэяў не прыехаў туды, як я прасіў. Мітрапаліт адпачываў у Сан-Францыска і займаўся сваім улюбёным заняткам - лоўляй рыбы. Архіепіскап Нікан сказаў мне, што без мітрапаліта Сынод ня можа адбыцца. Мне нічога не заставалася, як толькі выправіцца ў Сіднэй на цяжкі подзьвіг. Паведаміў туды пра дату свайго прылёту аэраплянам.

Мой маршрут у Сіднэй. Нью Ёрк, Лос-Анжэлес, Ганалулу і Аўстралія. У Лос-Анжэлесе праводзіў мяне архіепіскап Антоній Сан-Францыскі, вельмі ўважлівы да мяне, што падалося мне падазроным, бо раней ён такім ня быў. З цяжкім пачуцьцём я вандраваў усю падвойную ноч, ня спаў, а думаў пра наступныя пакуты. Я добра ўсьведамляў, што чакае мяне ў Сіднэі. Пры набліжэньні да Сіднэя ахапіла мяне цяжкае шчымлівае прадчуваньне, у выніку зьявіліся сьлёзы, якія яшчэ больш засмучалі і непакоілі. Сходзіў я з аэрапляна ў Сіднэі на аэрадроме маркотны і заплаканы. У такім стане мяне сустрэлі абодва вікарныя епіскапы: Канстанцін і Феадосій. Сустракалі на аэрадроме і прадстаўнікі прыхаджанаў сабора: царкоўны стараста і іншыя. Епіскапы павезьлі мяне ў архірэйскую рэзыдэнцыю ў Кройдаи.

Прыбыў я ў Сіднэй 9 сьнежня. З таго моманту пачаліся мае пакуты, а дакладней Галгофа. Адразу ж пасьля прыбыцьця наведаў катэдральны сабор і архіепіскапа Саву, які знаходзіўся ў манастыры ў 55 мілях ад Сіднэя. Архіепіскап выказаў мне свае пажаданьні, падобныя да інструкцыі. Былі са мной абодва вікарныя епіскапы. Неспадзявана ашаламілі мяне сваімі размовамі і непрыемнымі патрабаваньнямі, асабліва епіскап Канстанцін. Епіскап Феадосій загадкава маўчаў. З гэтай псршай сустрэчы з трыма архірэямі зьявілася ўражаньне, што трапіў у асінае гняздо. Зразумеў тады, што яны пойдуць супраць мяне, калі я прыму рашэньне не ў іхнім духу. Так і здарылася.

Пазнаёміўся з епархіяльным і справамі. Вяліся яны своеасабліва і не па царкоўных правілах (маю на ўвазе Палажэньне пра Рускую Зарубежную Праваслаўную Царкву). Сапраўднай Епархіяльнай Рады не было, а замест яе быў нейкі своеасаблівы парлямэнт, складзены з падабраных епіскапам асобаў, ягоных прыхільнікаў. Епархіяльныя сходы з духавенства і прадстаўнікоў прыхаджанаў не склікаліся шмат гадоў. Я разумеў, што неабходна склікаць гэты сход і выбраць на ім епархіяльную раду. Мне здавалася, што гэтыя два органы епархіяльнай улады могуць шмат у чым дапамагчы. Спраўджваць гэтую думку я і пачаў.

Епархіяльны сход я склікаў падчас дзяржаўнага аўстралійскага сьвята, калі ўсе вольныя ад заняткаў і службы. Некаторыя папярэдзілі мяне, каб я яго не склікаў. Але я лічыў, што горш, чым цяпер, ня будзе. Спадзяваўся на разважлівасьць сьвятароў і дэлегатаў ад вернікаў з кожнага прыходу. У сваіх меркаваньнях я моцна памыліўся. На сходзе выступалі рэвалюцыянэры з правакацыйнымі прамовамі пры суцэльным абыякавым маўчаньні астатніх, якія маглі б выказаць карысную для справы думку. На жаль, такіх не знайшлося. Высьветлілася, што епіскап Канстанцін паклапаціўся добра падрыхтаваць і перацягнуць на свой бок больш актыўных, якія і выступалі на сходзе. Епіскапа Канстанціна падтрымліваў і протаіерэй Р. Ган, адзін з настаяцеляў сіднэйскіх прыходаў, вядомы алькаголік З цяжкасьцю мне ўдалося дамагчыся выбару кандыдатаў у Епархіяльную Раду, куды ўвайшоў той самы а. Ган.

Мае і прыхаджанаў катэдральнага сабора супраціўнікі агітавалі і сваёй агітацыяй дэзінфармавалі праваслаўных прыхаджанаў у Сіднэі і Ў епархіі. Дзеля супраціўленьня гэтаму я пачаў выдаваць на рататары "Епархіяльны весьнік", дзе зьмяшчаў свае распараджэньні і паведамленьні пра царкоўнае жыцьцё. Архіепіскап Сава, які ўжо знаходзіўся на спачынку, быў незадаволены гэтым выданьнем і напісаў мне рэзкае пасланьне з патрабаваньнем закрыць "Весьнік". У спакойным тоне я растлумачыў яму карысьць і неабходнасьць гэтага выданьня. Яго ўцягвалі ў царкоўныя справы супраціўнікі маіх захадаў.

Важнай і галоўнай справай для унармаваньня царкоўнага жыцьця ў Сіднэі была зьмена праведзенай юрыдычнай рэгістрацыі Сабор-нага прыходу, з прычыны якой ускалыхнулася ўсё царкоўнае жыцьцё ня толькі Ў Сіднэі, але і ў епархіі. Агітацыя са скажэньнем рэчаіснасьці спрыялі гэтаму. Для унармаваньня гэтага жыцьця Сынод і прызначыў мяне ў Аўстралію насуперак майму жаданьню. І ў гэтым кірунку я зрабіў тое, што было магчыма, на карысьць епархіі і царкоўнага жыцьця. Але гэтага не хацелі царкоўныя баламуты і злосна агітаваўшыя групы людзей, захопленых не інтарэсамі царквы, а ўласнымі амбіцыямі і царкоўным бунтам. Былі выступы раней і супраць архіепіскапа Савы, але яны ня мелі посьпеху і спыняліся. У дадзеным выпадку склаліся спрыяльныя ўмовы, пры якіх баламуты ўзвысілі таемна свой голас. Гэтыя абставіны я ўлічваў і дзейнічаў з асьцярожнасьцю і надзеяй на разважлівасьць.

Руская прыказка кажа, што адзін заварыў кашу, а другі мусіць яе расхлёбваць. На маю долю выпала няшчасьце расхлёбваць кашу, завараную архіепіскапам Савам і яго вікарыем епіскапам Канстанцінам. Усё пачалося пасьля таго, як з блаславеньня архіепіскапа Саввы, як епархіяльнага архірэя, прыходзкая рада Петрапаўлаўскага прыходу катэдральнага сабора правяла па аўстралійскіх законах складаную юрыдычную рэгістрацыю (інкарпарацыю) свайго прыходу пад назвай "Царкоўная супольнасьць". Такія рэгістрацыі былі праведзеныя ва ўсіх прыходах ЗША і Канады, а таксама ў дзяржавах Паўднёвай Амэрыкі і Заходняй Эўропы. Архіепіскап Сава згадзіўся на рэгістрацыю і зацьвердзіў пастанову агульнага сходу прыхаджанаў пра гэта, але пасьля зьмяніў сваё стаўленьне і запатрабаваў адмяніць праведзеную рэгістрацыю на падставе некаторых цьмяных параграфаў юрыдычнага статуту прыходу. Прыход не згадзіўся адмяніць яе, баючыся, каб у будучыні катэдральны сабор, пабудаваны ягонымі высілкамі і ахвярамі, не трапіў у неадпаведныя рукі. Узьнялася праз гэта спрэчка архіепіскапа Савы з сабаранамі. Ён перастаў служыць у саборы ў знак свайго пратэсту. Сам ён хварэў і перадаў кіраваньне епархіяльным і справамі свайму вікарыю епіскапу Канстанціну. Той забараніў у сьвяшчэннаслужэньні двух старэйшых сьвятароў: мітрафорнага протаіерэя Феадара і архімандрыта Веніяміна. У саборы праводзіў Набажэнствы хворы протаіерэй Анатолій. у такі спрэчны час прыбыў я ў Сіднэй.

Руская праваслаўная супольнасьць ў Сіднэі была падзеленая на прыхаджанаў сабора ў колькасьці 500 чалавек і іхніх супраціўнікаў з нагоды рэгістрацыі. З самага пачатку я ўпэўніўся, што адмяніць рэгістрацыю немагчыма, як хацелі яе супраціўнікі, але я прапанаваў кампраміснае вырашэньне - зьмяненьне параграфаў зарэгістраванага статуту ў духу кананічных правілаў. Сабаране ахвотна пагадзіліся і зрабілі новую рэдакцыю гэтых параграфаў у прымальным пляне. Сынод зацьвердзіў гэтыя зьмены, ухваліў іх і даслаў мне пастанову пра гэта, параіўшы спыніць грамадзянскі судовы працэс, пачаты архіепіскапам Савам і епіскапам Канстанцінам. Але такое вырашэньне справы падалося непрымальным для супраціўнікаў рэгістрацыі на чале з архіепіскапам Савам. Да ведама ўсіх я выдаў ухваленыя Архірэйскім Сынодам зьмененыя параграфы, але гэтая публікацыя выклікала незадаволенасьць сярод супраціўнікаў. Гэтыя супраціўнікі пачалі кампанію варожасьці і хлусьні супраць мяне, пакінуўшы ўбаку прыхаджанаў катэдральнага сабора.

З супраціўнікаў рэгістрацыі ўтварылася так званая ініцыятыўная група, што і пачала дзейнасьць. Усю сваю акцыю яна скіравала супраць мяне як епархіяльнага архірэя. У яе склад увайшлі вопытныя правакатары, агітатары і бессаромныя махляры. Мала таго, што на словах, дык яны друкавалі лістоўкі супраць мяне і раздавалі іх прыхаджанам у храмах і каля іх, а таксама на гарадзкіх станцыях каля цэркваў. Мне тэлефанавалі і пагражалі забойствам, калі я не паеду з Аўстраліі. Акружылі мяне таемнымі шпіёнамі і даносчыкамі, якія падслухоўвалі размовы, калі хто з наведвальнікаў быў У мяне. На ўсяночнай і на літургіі на наступны дзень з нагоды прастольнага сьвята ў архірэйскай Крыжовай Царквы Усіх Сьвятых Расеі харысты адмовіліся сьпяваць падчас гэтых Набажэнстваў. Яны стаялі на клірасе і не дазвалялі сьпяваць добраахвотнікам. З пагрозамі прымусілі пакінуць царкву маіх іпадыяканаў і прыслужнікаў. Крыжовы ход пасьля літургіі вакол храма я зьдзяйсьняў пад аховай скаўтаў, якія акружылі мяне ланцугом. Архіепіскап Сава і епіскап Канстанцін гэта ведалі, але самі ўсхвалялі і бласлаўлялі дзеяньні такога кшталту "Ініцыятыўнай групы".

Душой я адпачываў падчас служэньня ў катэдральным саборы. Ён заўсёды быў напоўнены багамольцамі. Да мяне ставіліся як да архіпастыра - з любоўю і павагай. У саборы я служыў часта.

Пакуль яшчэ можна было, я зьбіраў дарослую моладзь на духоўныя размовы. Прыяжджалі многія. Мне было прыемна бачыць гэтую моладзь і весьці з ёй гутаркі. Яны цікавіліся рэлігійнымі пытаньнямі, таму і прыходзілі ў вялікай колькасьці, запаўняючы вялікую залю пры царкве ў рэзыдэнцыі архірэя. Але ворагі і тут пачалі свае дзеяньні. Яны падсылалі правакатараў, якія не давалі мне спакойна весьці размовы з моладзьдзю, перапынялі мяне і задавалі правакацыйныя пытаньні. Асабліва старалася адна маладая замужняя жанчына, на якую я наклаў за яе паводзіны эпітымію. Яна, вядома, не падпарадкоўвалася. Я быў вымушаны спыніць духоўныя размовы.

Пра жахлівае становішча ў Сіднэі я пісаў свае даклады мітрапаліту Філарэту, але суцяшальных адказаў з Сыноду мне не дасылалі. Я прасіў вызваліць мяне і вярнуць мне Аргентынскую епархію. На гэта Сынод адказаў, што ён зацьвярджае мяне на Аўстралійскай катэдры, а вярнуць Аргентынскую епархію ня можа. У Сынодзе былі задаволеныя маім становішчам. Там сяброў маіх не было, але былі ворагі: архіепіскапы Серафім і Нікан. Ад іх я меў шмат непрыемнасьцяў.

***

У згаданых умовах майго жыцьця ў Сіднэі настаў ліпень 1970 года - па-аўстралійску гэта быў зімовы месяц, а па-паўночна-амэры-канску - сьпякотнае лета. Мітрапаліт Філарэт паехаў у Сан-Францыска на адпачынак, яго замяняў у Нью Ёрку архіепіскап Нікан. У Сынод паступалі паклёпніцкія даносы на мяне ад епіскапа Канстанціна, протаіерэя Гана і "Ініцыятыўнай групы". Архіепіскап Нікан даслаў пастанову архіепіскапу Саву, як прадстаўніку Архірэйскага Сыноду, з даручэньнем склікаць усіх архірэяў: архіепіскапа Афанасія, епіскапаў Канстанціна і Феадосія - і абмеркаваць з імі дадзенае становішча епархіі і знайсьці выйсьце з гэтага становішча. Даручэньне было адразу ж выкананае. Архірэі не маглі нічога вырашыць з прычыны разыходжаньня ў думках. Нэрваваўся епіскап Канстанцін, сыпаў усялякія вулічныя "Ініцыятыўнай групы" абвінавачваньні ў мой адрас. Я вырашыў пакінуць паседжаньне, бо старшыня архіепіскап Сава яго не спыняў. Але ўсё ж нейкую пастанову вынесьлі і ўсе падпісалі. Архіепіскап Сава адаслаў яе ў Сынод.

Хутка прыйшла новая пастанова з Сыноду за подпісам на гэты раз мітрапаліта. У пастанове запрашалі прыехаць на паседжаньне Сыноду мяне і вікарных епіскапаў па жаданьні. Быў вызначаны тэрмін паседжаньня. Першым вылецеў епіскап Канстанцін з дэлегацыяй маіх супраціўнікаў. Епіскап Феадосій застаўся. Я замарудзіўся з адлётам, бо пісаў даклады ў Сынод пра становішча ў Аўстралійскай епархіі. Калі ж я прыляцеў у Нью Ёрк і прыехаў у Сынод, то там застаў епіскапа Канстанціна з дэлегацыяй, якія ўжо пасьпелі абылгаць мяне перад усімі членамі Сыноду. Епіскап Канстанцін зьвяртаўся да членаў Сыноду: "Выратуйце епархію і прыбярыце архіепіскапа Афанасія!" І гэта рабіла на іх уражаньне.

Архірэйскі Сынод у пашыраным складзе сабраўся на сваё паседжаньне, калі я прыбыў на месца. Маіх дакладаў не захацелі слухаць, хоць я і прачытаў адзін. Яшчэ да майго прыбыцьця было вырашана звольніць мяне на спачынак У гэтым я не сумняваўся перад адлётам з Сіднэя ў Нью Ёрк Чакаючы звальненьня, я прыбраў свае рэчы з архірэйскіх пакояў у Кройдане і вызваліў іх для новага архірэя.

Такім чынам, я застаўся без епархіі, без службы, на становішчы беспрацоўнага. Мне было цяжка гэта ўсьведамляць, але я перанёс гэты ўдар мужна, умацоўваючыся малітвай. У Сын одзе абышліся са мной несправядліва і няшчыра. Ніхто не выказаў мне спачуваньня. Думалі і чакалі, што, магчыма, я перайдуў другую юрысдыкцыю і тады расправіліся б са мной, але я застаўся. Крыўду прычын ілі мне вялікую, але я перанёс яе глыбока ў маім сэрцы, аддаўшы гэтую справу на Божы суд. Я разумеў, што ўладыкі абышліся са мной, як з чужьrм для іх. Адзін са старэйшых уладыкаў на паседжаньні Сабору Епіскапаў пакрыкваў на сэрба епіскапа Саву, калі той выказваў свае думкі па разгляданым пытаньні: "Вы сэрб і замаўчьще. Вам няма справы да нашых пытаньняў". І гэта прайшло пры поўным маўчаньні астатніх, якія, відаць, пагаджаліся.

Калі ў Сіднэі даведаліся пра маё звальненьне з Аўстралійскай епіскап скай катэдры, неадкладна прыляцела дэлегацыя ў складзе ча-тырох чалавек з надзеяй выратаваць мяне. Пасьля паседжаньня Архірэйскага Сабору мітрапаліт паехаў у Каліфорнію, разьехаліся і ўсе іншыя епіскапы. Я застаўся ў Сынодзе і наведаў сваіх сяброў і землякоў у Саўт-Рывэры, недалёка ад Нью Ёрка. Там існаваў беларускі прыход, што знаходзіўся ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярха. Дэлегаты, якія прыбылі з Сіднэя, выклікалі мяне ў Сан-Францыска. Яны папрасілі аўдыенцыі ў мітрапаліта. Мітрапаліт доўга вагаўся, але прыняў холадна. Прасілі яго прызначыць мяне настаяцелем катэдральнага сабора ў Сіднэі з падпарадкаваньнем менавіта Архірэйскаму Сыноду. Іхнюю просьбу не задаволіў. Са мной мітрапаліт пазьбягаў сустракацца і размаўляць. З мужам і жонкай Букасевымі, што былі Ў ліку дэлегатаў, па іх запрашэньні, я паляцеў у Сіднэй, прагасьцяваўшы некалькі дзён у Сан-Францыска ў свайго былога старога казацкага сьвятара а. Масіча, настаяцеля Сынадальнага падворку ў Бурлінгаме.

Беларусы ў Паўночнай Амэрыцы не аднойчы запрашалі мяне перайсьці ў грэцкую юрысдыкцыю, у якой яны знаходзіліся. Я вырашыў застацца на спачынку і чакаць вырашэньня свайго лёсу.