18 Паводле Іаана
17.12.20101 Сказаўшы гэта, Іісус выйшаў з вучнямi Сваiмi на той бок патоку Кедрон, дзе быў сад, у якi ўвайшоў Ён Сам i вучнi Яго;
2 ведаў жа гэтае месца i Іуда, які выдаў Яго, бо там часта збiраўся Іісус з вучнямі Сваімі;
3 і вось Іуда, узяўшы атрад воінаў і служыцеляў ад першасвятароў i фарысеяў, прыходзіць туды з факеламi, і лiхтарамi, i зброяй.
4 Іісус жа, ведаючы ўсё, што з Ім будзе, выйшаў i сказаў iм: каго шукаеце?
5 Адказалi Яму: Іісуса Назарэя. Кажа iм Іісус: гэта Я. Стаяў жа з iмi i Іуда, які выдаў Яго;
6 і калi Іісус сказаў iм: “гэта Я”, яны адступiлi назад i ўпалi на зямлю.
7 Ён зноў спытаўся ў iх: каго шукаеце? Яны сказалi: Іісуса Назарэя.
8 Адказаў Іісус: Я сказаў вам, што гэта Я; дык вось, калi Мяне шукаеце, пакіньце iх, няхай ідуць, —
9 каб споўнiлася слова, якое Ён сказаў: з тых, каго Ты даў Мне, Я не загубiў нiкога.
10 Тады Сіман Пётр, маючы меч, выняў яго і ўдарыў першасвятаровага раба i адсек яму правае вуха; імя раба было Малх;
11 але Іісус сказаў Пятру: укладзі меч у ножны; чашу, якую даў Мне Айцец, няўжо Я не буду піць яе?
12 Тады атрад воінаў i тысячаначальнiк, i служыцелі Іудзейскія ўзялi Іісуса і звязалi Яго,
13 i павялi Яго спачатку да Анны, бо ён быў цесцем Каіафы, якi быў першасвятаром у той год;
14 гэта быў той Каіафа, якi даў параду Іудзеям, што лепш, каб адзiн чалавек памёр за народ.
15 За Іісусам iшоў Сіман Пётр i другi вучань; вучань жа той быў знаёмы першасвятару і ён увайшоў з Іісусам у двор першасвятара,
16 а Пётр стаяў каля дзвярэй звонку. Выйшаў тады вучань той, які быў знаёмы першасвятару, i сказаў прыдзвернiцы, i ўвёў Пятра.
17 Кажа тут служанка-прыдзвернiца Пятру: i ты цi не з вучняў Гэтага Чалавека? Ён сказаў: не.
18 І стаялi рабы i служыцелі, расклаўшы вогнішча, таму што было холадна, і грэлiся; з iмi Пётр таксама стаяў i грэўся.
19 Першасвятар жа спытаўся ў Іісуса пра вучняў Яго i пра вучэнне Яго.
20 Адказаў яму Іісус: Я адкрыта гаварыў свету; Я заўсёды навучаў у сінагогах i ў храме, дзе заўсёды збіраюцца Іудзеі, i тайна не гаварыў нiчога;
21 чаму ты ў Мяне пытаешся? спытайся ў тых, якія чулі, што Я гаварыў iм; вось яны ведаюць, што Я казаў.
22 Калі Ён сказаў гэта, адзiн са служыцеляў, што блiзка стаяў, ударыў Іісуса па шчацэ i сказаў: так Ты адказваеш першасвятару?
23 Адказаў яму Іісус: калi Я дрэнна сказаў, засведчы, што дрэнна; а калi добра, чаму ты б’еш Мяне?
24 Тады Анна паслаў Яго, звязанага, да першасвятара Каіафы.
25 А Сіман Пётр стаяў i грэўся. Сказалі тады яму: i ты цi не з вучняў Яго? Ён адрокся i сказаў: не.
26 Кажа адзiн з рабоў першасвятара, сваяк таго, якому Пётр адсек вуха: хiба я не бачыў цябе з Ім у садзе?
27 Пётр iзноў адрокся; i адразу певень заспяваў.
28 Тады вядуць Іісуса ад Каіафы ў прэторыю. Была ранiца, i яны не ўвайшлi ў прэторыю, каб не апаганіцца, але каб можна было есцi пасху.
29 Выйшаў Пiлат да iх i сказаў: якое абвiнавачанне выстаўляеце вы супраць Гэтага Чалавека?
30 У адказ яны сказалi яму: калi б Ён не быў злачынцам, мы не выдалi б Яго табе.
31 Тады сказаў iм Пiлат: вазьміце Яго вы i па закону вашаму судзiце Яго. Сказалi яму Іудзеі: нам не дазваляецца караць смерцю нiкога, —
32 каб споўнілася слова Іісуса, якое Ён сказаў, указваючы, якою смерцю Ён мае памерцi.
33 Увайшоў тады зноў Пiлат у прэторыю, i паклiкаў Іісуса, і сказаў Яму: Ты Цар Іудзейскi?
34 Адказаў яму Іісус: ты ад сябе гэта гаворыш, цi іншыя сказалi табе пра Мяне?
35 Адказаў Пiлат: хіба я Іудзей? народ Твой i першасвятары выдалi Цябе мне; што Ты зрабiў?
36 Адказаў Іісус: Царства Маё не ад гэтага свету; калi б ад гэтага свету было Царства Маё, то слугi Мае змагаліся б за тое, каб Мяне не выдалi Іудзеям. Але цяпер Царства Маё не адгэтуль.
37 Тады сказаў Яму Пiлат: дык Ты Цар? Адказаў Іісус: ты кажаш, што Я Цар; Я на тое нарадзiўся i на тое прыйшоў у свет, каб сведчыць пра ісціну; і кожны, хто ад ісціны, слухаецца голасу Майго.
38 Кажа Яму Пiлат: што ёсць ісціна? I, прамовіўшы гэта, ён зноў выйшаў да Іудзеяў i кажа iм: я нiякай вiны
39 ёсць жа звычай у вас, каб кагосьці аднаго я адпускаў вам на Пасху; хочаце, адпушчу вам Цара Іудзей-скага?
40 Тады зноў закрычалi ўсе, кажучы: не Яго, а Вараву. А Варава быў разбойнік.