17 Паводле Іаана
17.12.20101 Прамовіўшы гэта, Іісус узвёў вочы Свае да неба i сказаў: Ойча! прыйшоў час: праслаў Сына Твайго, каб i Сын Твой праславiў Цябе,
2 бо Ты даў Яму ўладу над усякай плоццю, каб усяму, што Ты даў Яму, даў Ён жыццё вечнае;
3 а жыццё вечнае ў тым, каб зналi Цябе, адзiнага ісціннага Бога, i Таго, Каго Ты паслаў: Іісуса Хрыста.
4 Я праславiў Цябе на зямлi: завяршыў справу, якую Ты даў Мне зрабiць;
5 і цяпер праслаў Мяне Ты, Ойча, у Цябе Самога той славаю, якую Я меў у Цябе раней, чым стаў існаваць свет.
6 Я адкрыў iмя Тваё людзям, якiх Ты даў Мне ад свету; яны былi Твае, i Ты даў iх Мне, i яны захавалi слова Тваё;
7 цяпер зразумелi яны, што ўсё, што Ты даў Мне, гэта ад Цябе;
8 бо словы, якiя Ты даў Мне, Я даў iм, i яны прынялi i сапраўды зразумелi, што Я ад Цябе выйшаў, i ўверавалi, што Ты паслаў Мяне.
9 Я за iх малю, не за ўвесь свет малю, але за тых, каго Ты даў Мне, бо яны Твае;
10 і ўсё Маё — Тваё, i Тваё — Маё; i Я праславiўся ў iх;
11 і Я ўжо не ў свеце, а яны ў свеце, Я ж да Цябе iду. Ойча Святы! захавай iх у iмя Тваё, тых, каго Ты даў Мне, каб яны былi адно, як і Мы.
12 Калi Я быў з iмi ў свеце, Я за-хоўваў iх у iмя Тваё; тых, каго Ты даў
13 цяпер жа Я да Цябе iду i гавару гэта ў свеце, каб яны мелi ў сабе радасць Маю поўную.
14 Я даў iм слова Тваё, i свет узненавiдзеў iх, бо яны не ад свету, як i Я не ад свету;
15 Я не малю, каб Ты ўзяў iх са свету, але каб захаваў iх ад зла;
16 яны не ад свету, як i Я не ад свету;
17 асвяцi iх ісцінаю Тваёю: слова Тваё ёсць ісціна.
18 Як Ты паслаў Мяне ў свет, так i Я паслаў iх у свет,
19 і за iх Я прысвячаю Сябе, каб i яны былi асвячоныя ісцінай.
20 Не за iх жа толькi малю, але і за тых, што веруюць у Мяне дзякуючы слову iх,
21 няхай усе будуць адно: як Ты, Ойча, ува Мне, i Я ў Табе, так няхай i яны ў Нас будуць адно, каб увераваў свет, што Ты паслаў Мяне;
22 і славу, якую Ты даў Мне, Я даў iм; каб яны былi адно, як Мы адно:
23 Я ў iх, i Ты ўва Мне; няхай будуць яны ў дасканалым адзінстве, i няхай спазнае свет, што Ты паслаў Мяне i ўзлюбiў iх, як узлюбiў Мяне.
24 Ойча! хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, там, дзе і Я, былі са Мною, каб яны бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо ўзлюбiў Мяне раней заснавання свету.
25 Ойча Праведны! і свет Цябе не спазнаў; а Я Цябе спазнаў, i яны спазналi, што Ты паслаў Мяне;
26 і Я паведаў iм iмя Тваё i паведаю, каб любоў, якою Ты ўзлюбiў Мяне, у iх была, i Я ў iх.