Адкрыўся сайт у абарону касцёлу св. Язэпа
03.04.2007Сайт http://help.ratz.ru/ стаў своеасаблівай формай пратэсту супраць знішчэння ўнікальнага помніка архітэктуры XVII стагодззя – касцёла святога Язэпа і кляштара бернардынаў у горадзе Менску, які гарадскія ўлады збіраюцца перабудаваць пад гатэль. Праект мае сваёй мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да сітуацыі і аб’яднаць усіх людзей, якія хочуць і могуць дапамагчы ў вырашэнні гэтай праблемы. Вернікі патрабуюць ад уладаў перадаць будынак касцёла святога Язэпа і комплекс будынкаў былога кляштара бернардынаў Каталіцкаму касцёлу.
Штодзённа а 18:20 на прыступках касцёла Святога Язэпа, вул. Кірыла і Мяфодзія 4, праходзяць малітвы ў інтэнцыі вяртання касцёла.
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19