Католікі Беларусі моляцца за ахвяраў у Парыжы
16.11.2015Каталіцкі Касцёл у Беларусі складае малітвы за ахвяраў злачынных атак у Парыжы, якія адбыліся познім вечарам 13 лістапада, паведамляе catholic.by.
14 лістапада ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў 18.30 адбылася святая Імша ў інтэнцыі загінулых і іх блізкіх.
Таксама ў нядзелю, 15 лістапада, у архікатэдры прайшла Імша ў гэтай інтэнцыі, якая трансліравалася на беларускім радыё.
Вернікі Беларусі ў гэтыя два дні моляцца за ахвяраў і іх сем’і, а таксама аб супакоі на зямлі, аб тым, каб кожны памятаў, што мы браты і сёстры, галоўным пакліканнем зямнога жыцця якіх з’яўляецца любоў адзін да аднаго.
У Мінску да пасольства Францыі прыносяцца кветкі, беларусы выказваюць салідарнасць.
Организации:
Конфессии:
Страны:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19