У памінальны дзень праваслаўныя адслужылі паніхіду ў Курапатах
07.11.20157 лістапада, на які па праваслаўным календары сёлета выпала памінальная Дзмітрыеўская субота, праваслаўныя адслужылі ва ўрочышчы Курапаты паніхіду аб усіх нявінна забітых у гады рэпрэсій у Айчыне нашай. Служба прымеркавана таксама да дня памяці Навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай, які быў адзначаны сёлета ў мінулую нядзелю 1 лістапада.
Богаслужэнне правеў святар Адрыян Латушка, спяваў хор Брацтва Віленскіх мучанікаў пры Петра-Паўлаўскім саборы г. Мінска. Айцец Адрыян з'яўляецца настаяцелем прыходу ў в. Цна, да якога адносіцца і ўрочышча Курапаты. Сярод людзей, якія разам маліліся, былі святар Аляксандр Шрамко і вернікі мінскай парафіі Архангела Міхаіла.
Непадалек адначасова служылі паніхіду святары і вернікі Грэка-каталіцкай царквы.
Апошнія навіны