Catholic.by: Гран-пры фестываля «Magnificat» заваяваў чэшскі фільм пра Кірыла і Мятода
04.09.2015Фільм «Кірыл і Мятод» чэшскіх рэжысёраў Атакара Шмідта і Яны Струднічкавай заваяваў Гран-пры XI Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat».
Стваральнікі фільма на падставе гістарычных фактаў дэтальна паказалі жыццё двух апосталаў, іх значэнне для славян і місійную дзейнасць. Аўтары не пакінулі па-за ўвагай і спадчыну, уплыў і распаўсюджванне кірыла-мятодаўскіх традыцый пасля смерці братоў.
Сярод іншых прац лепшымі былі прызнаныя:
Прыз журы за лепшы дакументальны фільм — стужка «Два Андрэі» беларускай студыі «Студия во имя святого Иоанна Воина»
Прыз за лепшую тэлепраграму — праграма «Другі» студыі «Фишка-фильм» з Расіі
Прыз за лепшую рэжусуру — дакументальны фільм «Ёанна» (Wajda Studio, Польшча
Прыз за лепшы дэбют — фільм «Сны» беларускай вытворчасці
Прыз за лепшую анімацыю — анімацыйны фільм «Воўк і савяня» беларускай студыі «Студия во имя святого Иоанна Воина»
Прыз глядацкіх сімпатый — анімацыйны фільм «Заступніца» («Балтийское телевидение», Расія)
Усе вынікі можна паглядзець тут>>
На закрыцці XI фестываля «Magnificat» было адзначана, што за 11 гадоў у фестывалі прынялі ўдзел стужкі больш чым з 30 краін свету.
Старшыня журы фестываля Крыстына Лялько звярнула ўвагу на важнасць дэвізу, пад якім «Magnificat» працуе ўвесь гэты час, — «Ut unum sint» (Каб усе былі адно): «Дэвіз вельмі актуальны, бо сёння ў свеце назіраецца асабліва цяжкая сітуацыя з хрысціянствам. І ў гэтых умовах хрысціяне павінны кансалідавацца, фестываль спрыяе ў гэтым яднанні».
Прысутны на закрыцці кінафестываля дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі падчас Імшы для ўдзельнікаў «Magnificat» адзначыў важную ролю СМІ і кінематографа ў сучасным свеце.
«У сённяшніх сродках масавай інфармацыі ёсць такі жарт: добрая навіна – ніякая навіна. Але куды важней, каб кожнае паведамленне нясло ў сабе Добрую навіну, — адзначыў біскуп.
Крыніца: Catholic.by
Апошнія навіны