Лукашэнка лічыць, што канфлікт ва Украіне пачаўся з расколу ў царкве

Падчас сустрэчы з Патрыярхам Кірылам кіраўнік Беларусі звярнуў увагу на тую асаблівасць цяперашняга візіту Прадстаяцеля РПЦ, што ў гэты раз ен наведае той рэгіен краіны, дзе пражывае шмат каталікоў. Але пры гэтым, па яго словах, католікі і праваслаўныя тут жывуць мірна, што вельмі важна, паколькі, як ён лічыць, канфлікт ва Украіне пачаўся менавіта з расколу ў царкве. "Калі былі здрадзены духоўныя каштоўнасці, калі яны сталі прыніжацца. Усе гэта перайшло ў плоскасць ужо ваеннага супрацьстаяння", - сказаў Лукашэнка.

Гэтыя словы цалкам адпавядаюць пазіцыі Патрыярха Кірыла, які ў звароце да Прадстаяцеляў  Праваслаўных Цэркваў у жніўні 2014 г. заяўляў, што "уніяты і раскольнікі, атрымаўшы ў рукі зброю, пад выглядам антытэрарыстычнай аперацыі сталі ажыццяўляць прамую агрэсію ў дачыненні да духавенства кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царквы на ўсходзе краіны".

Рубрыка: