Візіт Париарха Кірыла ў Беларусь пачаўся з сустрэчы з А. Лукашэнкам
20.06.2015Як паведамляе Першы канал беларускага тэлебачання, адразу пасля прыбыцця ў Мінск Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэўся і меў гутарку з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.
У аэрапорце Менск-2, куды Прадстаяцель РПЦ прызямліўся на беларускім прэзідэнцкім самалёце, яго сустракалі Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі мітрапаліт Павел, прадстаўнікі епіскапату БПЦ, а таксама некаторыя дзяржаўныя афіцыйныя асобы.
Пасля размовы з кіраўніком дзяржавы Патрыярх Кірыл усклаў вянок да манумента на Плошчы Перамогі, а затым накіраваўся ў Мінскі кафедральны сабор для сустрэчы з вернікамі.
У папярэдняй праграме візіту аб сустрэчы на вышэйшым узроўні не паведамлялася.
Сярод асоб, якія суправаджаюць Патрыярха - кіраўнік Аддзела Знешніх Царкоўных Сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыен.
Апошнія навіны