Удакладнена праграма візіту Патрыярха Кірыла ў Беларусь (АБНОЎЛЕНА)

На афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы з'явілася прыблізнае апісанне праграмы маючага адбыцца візіту Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь.

Паведамляецца, што візіт прымеркаваны адразу да трох дат: 1000-годдзю са дня смерці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, святкавання памяці Сабора Беларускіх святых і 70-годзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Візіт адбудзецца з 20 па 22 чэрвеня, пачнецца з Мінска, працягнецца і завершыцца ў Брэсце.

У сталіцу Беларусі прадстаяцель РПЦ прыбудзе 20 чэрвеня ў другой палове дня, прыблізна ў 16:00, і першым мерапрыемствам пасля сустрэчы стане ўскладанне вянка да абеліска на Плошчы Перамогі.

Затым Патрыярх узначаліць урачыстае богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы беларускай сталіцы.

На працягу гэтага ж вечара Патрыярх Кірыл узначаліць цырымонію адкрыцця Духоўна-адукацыйнага цэнтра, які знаходзіцца побач з кафедральным саборам. У гэтым будынку, пабудаваным з дапамогай дзяржавы, размесцяцца Мінская Духоўная Акадэмія, а таксама адміністрацыйныя структуры Мінскай Экзархіі.

На гэтым мінская частка візіту завершыцца.

21 чэрвеня, у Дзень Сабора Беларускіх святых, Прадстаяцель РПЦ прыбудзе ў Брэст, дзе адслужыць Боскую літургію ва Ўваскрасенскім саборы.

22 чэрвеня, у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Патрыярх наведае Брэсцкую крэпасць і адслужыць памінальную ліцію па воінам у Мікалаеўскім гарнізонным храме. Гэта, мабыць, плануецца здзейсніць ноччу пасля паўночы, паколькі апошнім пунктам візіту ў Беларусь пазначаны ўдзел Патрыярха ў жалобным мітынгу-рэквіеме на плошчы Цырыманіялаў, які адбудзецца ў 4:00 раніцы, то есць час пачатку вайны Германіі супраць СССР.

Не паведамляецца, ці запланаваная сустрэча з кіраўніком дзяржавы А. Лукашэнка.

Такім чынам, мяркуючы па праграме, нашмат больш галоўнай з'яўляецца менавіта тэма перамогі. Тэма 1000-годдзя спачыну князя Уладзіміра зусім ніяк не выдзелена ў праграме візіту чымсці асаблівым. Мяркуючы па некаторых папярэдніх паведамленнях, спачатку планавалася, што Патрыярх Кірыл прыбудзе з мошчамі князя Уладзіміра, але цяпер ужо вядома, што ў Менск іх даставяць толькі на наступным тыдні пасля візіту. Святкаванне Сабора Беларускіх святых можна і зусім лічыць усяго толькі ўдалым супадзеннем: гэта пераходзячае святкаванне ў 3-я нядзелю пасля Тройцы, і так атрымалася, што сёлета  яно прыйшлося амаль на дату пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Трэба сказаць, што і сама дакладная дата візіту стала называцца зусім нядаўна. Пры гэтым, хоць візіт рыхтаваўся яшчэ з мінулага года, да гэтай пары яго праграма не паведамлялася нават у такой прыблізнай форме, як цяпер аб'яўлена, за некалькі дзен да яго пачатку. Гэта не падобна на аналагічныя выпадкі ў мінулым, калі пагадзінная падрабязная праграма публікавалася і даводзілася да ведама вернікаў задоўга да візіту.

АБНАЎЛЕННЕ!

На афіцыйным сайце з'явілася больш дэталёвае апісанне плана візіту:

20 чэрвеня, панядзелак

11:50 — прыбыццё ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

14:30 — ускладанне вянка абеліска на плошчы Перамогі.

17:00 — служэнне ютрані усяночнага трывання ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска.

18:45 — цырымонія адкрыцця Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы.

21 чэрвеня, нядзеля

10:00 — Боская літургія ў Васкрасенскім саборы Брэста.

22 чэрвеня, панядзелак

4:00 — памінальная літыя па воінам-вызваліцелям у Мікалаеўскім гарнізонным саборы Брэсцкай крэпасці. Жалобны мітынг на плошчы Цырыманіялаў, прысвечаны памяці загінуўшых герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Звяртае на сябе ўвагу даволі не напружаны дзень візіту ў нядзелю 21 чэрвеня.

 

Рубрыка: