Аляксандр Лукашэнка прыняў мітрапаліта Паўла
06.05.20145 мая 2014 г. Аляксандр Лукашэнка прыняў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла. Кіраўнік Царквы і кіраўнік дзяржавы абмяняліся ўзаемнымі кампліментамі. Але нельга не заўважыць, што Аляксандр Лукашэнка больш знарок, чым звычайна, выступіў за актыўны ўдзел царквы ў дзяржаўных справах.
Ён прызнаў, што з спроб стварыць беларускую дзяржаўную ідэалогію "нічога талковага практычна не атрымліваецца". Таму, па яго словах, "у гэтых умовах было натуральным звярнуцца да традыцыйных праваслаўных і хрысціянскіх каштоўнасцяў, тым больш што і ў камуністычнай ідэалогіі многае выкарыстоўвалася з таго, што прапаведавалі святары".
Трэба сказаць, што і раней праваслаўе абвяшчалася адной з крыніц той самой ідэалогіі, з якой не атрымалася "нічога талковага".
Аляксандр Лукашэнка даволі своеасабліва адзначыў высокі рэйтынг царквы ў грамадстве, заявіўшы, што, маўляў, "Царква заўсёды па рэйтынгу пасля Прэзідэнта займае другое месца". Пры гэтым, як вядома, па ўсіх независмым апытанняў церковьзанимает не другое, а першае месца.
Прагучалі звычайныя словы аб "сапрацоўніцтве", а вось у чым яно заключаецца, так і засталося загадкай.
Апошнія навіны