У Менску праводзяцца пікеты ў абарону жыцця ненароджаных дзяцей
29.05.2010У Менску хрысціяне праводзяць пікеты ў абарону жыцця ненароджаных дзяцей. Акцыя будзе доўжыцца 29-30 траўня і прымеркаваныя да дня абароны дзяцей.
Як паведамілі ўдзельнікі пікету на вул. Няміга, акцыю арганізавала грамадская арганізацыя “Абарона жыцця каля яго вытокаў”. У акцыі ўдзельнічаюць хрысціяне розных канфесіяў.
Пікеты праводзяцца таксама ў парку Чалюскінцаў, парку Горкага, каля Камароўскага рынку і універмага “Беларусь”.
Фота Кастуся Шыталя
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19