Пасяджэнне Камісіі "Вера й лад" Сусветнай Рады Цэркваў адбудзецца 7-13 кастрычніка 2009 г. на Крыце
24.09.2009Наступная пленарная сустрэча Камісіі Сусветнай Рады Цэркваў "Вера й лад" адбудзецца 7-13 кастрычніка 2009 г. ў Крыцкай Праваслаўнай Акадэміі (Грэцыя).
Камісія "Вера й лад" збіраецца на сустрэчы адзін раз паміж Генеральнымі Асамблеямі Сусветнай Рады Цэркваў. Яна налічвае 120 членаў з усяго свету - святароў, багасловаў, іерархаў і міранаў, прызначаных сваімі цэрквамі, сярод якіх таксама і Цэрквы, якія не з'яўляюцца членамі СРЦ, у прыватнасці Рыма-Каталіцкая Царква.
Папярэдняя сустрэча адбылася ў Куала Лумпуры (Малайзія) у 2004 г.
Крыніца:
Рубрыка:
Апошнія навіны
30.11.19