Учора на Кальварыйскіх могілках адбылася паніхіда па а. Яне Матусевічы

Як паведамляе сайт грэка-каталіцкай парафіі св. Язэпа, 2 верасня на Кальварыйскіх могілках адбылася паніхіда па першым пробачшчы грэка-каталіцкай парафіі ў Менску свят. Яне Матусевічы. Вернікі і святары сабраліся на ягонай магіле, каб памаліцца аб супачыне душы выбітнага святара, з імем якога было звязанае аднаўленне грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі.

Нарадзіўся а. Ян у 1948 г.  Вядома, што прыкладна ў 1974 годзе ён  у Смаленску стаў  святаром Праваслаўнай Царквы, служыў у  Смаленску, у Маркава каля Маладзечна і у царкве св. Аляксандра Неўскага ў Менску. Пра гэты перыяд ягонага служэння ўзгадвае прот. Сергі Гардун у часопісе Мінскай Духоўнай Семінарыі і Акадэміі "Ступени". Усе грэка-каталіцкія крыніцы ўзгадваюць таксама пра вучобу а. Яна Матусевіча у Смаленскай праваслаўнай семінарыі. Паводле адных ён ў 1972 годзе туды паступіў, а поводле іншых ён яе ў тыж жа годзе скончыў. Але не магло быць ні тое, ні другое, бо Смаленская праваслаўная семінарыя ня дзейнічала на працягу амаль усяго савецкага часу -  з 1918 года па 1988 год.

У 1979 г. святар прыняў каталіцтва і да 1990 г. выконваў абавязкі пробашча рыма-каталіцкай парафіі ў Барунах.

У 1990 г. у асяродку нацыянальна свядомай інтэлігенцыі, якая знаходзілася ў духоўным пошуку ўзнікла ідэя аднаўлення беларускай Царквы (не польскай, якой быў Рыма-Каталіцкі Касцёл, і не расейскай, якой уяўлялася Праваслаўная Царква), якой стала Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква. І гэты рух узначаліў а.Ян Матусевіч, які быў каталіком, але доўгі час праслужыў і візантыйскім абрадзе. Мноства людзей, якія шукалі Бога і магчымасці быць беларусамі, пайшлі за а. Янам у Грэка-Каталіцкую Царкву, дэканат якой ён узначаліў.

Фотаздымкі з паніхіды гл. на Радыё Свабода

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: