“Канікулы з Богам” у Налібоках

 

 

Як паведамляе афіцыйны сайт Рыма-каталіцкага Касцёлу ў Беларусі з 2 па 9 жніўня ў налібоцкай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі па ініцыятыве пробашча кс. каноніка Мар’яна Шэршэня адбыліся «Канікулы з Богам 2009» для дзяцей, якія прынялі Першую святую Камунію і дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. Удзельнікі рэкалекцый супольна маліліся і пачыналі дзень са святой Імшы, на пазнаванне літургіі быў адведзены спецыяльны час, калі дзеці вучыліся больш свядома ўдзельнічаць у Імшы, у тым ліку праз вывучэнне літургічных спеваў.

 

 

У Каталіцкім касцёле дзеці пасля прыняцця хрышчэння не адразу пачынаюць браць удзел у Таемстве Святой Еўхарыстыі. У 1919 г. Папы Пія Х выдаў пастанову, паводле якой прычашчаць дзяцей можна было ўжо з 7-гадовага ўзросту, калі лічылася, што дзіця валодае дастатковым узроўнем свядомасці, каб браць удзел у Святой Ахвяры. Вельмі часта Першаму Прычасцю (Першай Камуніі) папярэднічае навучанне – у сям'і ці адмысловае навучанне ў мясцовым прыходзе. Звычайна, прызначаецца і супольны для дзяцей дзень, калі яны могуць усе разам прыняць Першую Камунію.

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: