Агляд найбольш важных падзей Ватыкана з красавіка па ліпень

 

Інфармацыйная Служба Ватыкану распаўсюдзіла агляд найбольш важных падзеяў з удзелам Папы з красавіка па ліпень 2009 г. Так, сярод сустрэчаў з палітыкамі ўзгадваюцца аўдыенцыі, якія Папа даў Амру Мусу, генсеку Лігі Арабскіх краінаў, Ральфу Эверарду Гансалвесу, прэм'ер-міністру Сэн-Вінсэнт і Грэнадзінаў, Аляксандру Лукашэнку, Прэзідэнту Беларусі, Яго вялікасць Прынца Ўэльса з Князёўнай Корнвалу, Альвара Урыбэ Велезу, Прэзідэнту Калумбіі, Эліасу Антоніа Сака Ганзалезу, Прэзідэнту Салвадору, Леху Качыньскаму, Прэзідэнту Польшчы, Георгію Парванаву, Прэзідэнту Баўгарыі, Георгію Іванову, Прэзідэнту Былой Югаслаўская Рэспублікі Македонія, Вацлаву Клаўсу, Прэзідэнту Чэхіі, Віктару Юшчанку, Прэзідэнту Ўкраіны, Георгу Абэла, Прэзідэнту Мальты, Таро Аса, Прэм'ер-міністру Японіі, Кэвіну Руду, Прэм'ер-міністру Аўстраліі, Лі М'юн-бак, Прэзідэнту Карэі, Бараку Абаму, Прэзідэнту ЗША, а таксама Стэфану Хэрперу, Прэм'ер-міністру Канады.

 

Апроч аўдыенцыяў, адной з найважнейшых падзеяў перыяду стала публікацыя Папскай энцыклікі  Caritas in Veritate (“Любоў у ісціне”), у якой былі закранутыя пытанні сацыяльнай этыкі. Акрамя энцыклікі, Папа Бенедыкт XVI выдаў апостальскі ліст Motu Proprio data пад назвай “Ecclesiae unitatem”. Гэты дакумент датычыцца структуры Пантыфікальнай Камісіі “Ecclesia Dei”, якая займаецца пытаннямі Таварыства Святога Пія X, і якая стала залежнай ад Кангрэгацыі Дактрыны веры. Таксама Святы Айцец звярнуўся з лістом да Царквы ў Кітаі.

 

За азначаны перыяд быў праведзены і шэраг кананізацый: італьянскіх шчасных Аркангела Тадзіні (1846-1912), Бернарда Таламеі (1272-1348), Гертруды Каменсолі (1847-1903) і Кацярыны Ваўпічэлі (1839-1894), партугальскага шчаснага Нуна дэ Санта Марыя Алварэш Перэйры (1360-1431).

 

У часе ўрачыстасцяў Святога Сэрца Ісуса, Папа адкрыў Год святараў, прыкліканы адзначыць 150-годдзе са дня смерці св. Яна Вінэя. Узначальваючы вячэрню ў базіліцы Св. Паўла Па-за-Сценамі на свята Св. апосталаў Пятра і Паўла, Папа афіцыйна закрыў год Апостала Паўла.

 

17 ліпеня Пантыфік перанёс невялікую аперацыю, звязаную з пераломам запясця.

 Паводле VIS 090731 (1040)

Энцыкліка Caritas in Veritate па-беларуску

 

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: