Асвячэнне Свята-Уваскрасенскага храма ў Мінску

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў ў г.Мінску храм Уваскрасення Хрыстова па вул. Гамарніка. Пасля асвячэння прастола і верхняга храму Яго Высокапраасвяшчэнства здзейсніў Бажэственную літургію ў саслужэнні настаяцеля Свята-Духава кафедральнага сабора прат. Генадзя Дзічкоўскага, сакратара МЕУ прат. Мікалая Коржыча, настаяцеля Свята-Уваскрасенскага храма іерэя Уладзіміра Стукача, настаяцеляў храмаў Мінска, духавенства прыходу. Па заканчэнні літургіі саўдзельнікам ўзвядзення храму, фундатарам будаўніцтва, духавенству і актыўным прыхаджанам былі ўручаныя царкоўныя ўзнагароды. Свята-Уваскрасенскі прыход у мінскім мікрараёне Зялёны Луг зарэгістраваны 22 красавіка 1994 года. Апрача будаўніцтва галоўнага храма, у гонар Уваскрасення Хрыстова, і крыптавага, у гонар святога праведнага Іаана Кармянскага, прыход заняты стварэннем капліцы ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе знаходзяцца масавыя пахаванні рэпрэсаваных з часоў 30х-40х гадоў ХХ стагоддзя. Пад час свайго знаходжання ў Беларусі ў 1991 г Свяцейшы патрыярх Аляксій ІІ наведаў Курапаты, а ў 1998 г – Свята-Уваскрасенскі прыход, дзе здзейсніў чын асвячэння каменя ў падмурак царквы на месцы будоўлі Свята-Уваскрасенскага храма. У прыходзе працуе Дзіцячая школа міласэрнасці, што спалучае ў сабе традыцыйную нядзельную школу і практычнае служэнне людзям у пакуце і нядолі, выпускаюцца газеты “Вербочка” (прыходская) і “Ласточка” (прысвечаная рэгулярным праваслаўным выставам-кірмашам у Мінску).

Крыніца:

Сайт прыходу іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць"

Рубрыка: