Пяць рэчаў, якія варта ведаць пра новых кардыналаў
26.10.2016Гэта было адно з найважнейшых рашэнняў Папы Францішка. Пантыфік прызначыў 13 новых кардыналаў, упершыню ў гісторыі ўносячы змены ў структуру Калегіі кардыналаў, якая будзе абіраць наступнага Папу Рымскага. Вось пяць фактаў, якія трэба ведаць пра намінацыі і новую Калегію.
1. Толькі 13 сярод 17 новых кардыналаў змогуць выбіраць пераемніка Папы Францішка
На бліжэйшым кансісторыі, 19 лістапада, лічба кардыналаў, якія могуць браць удзел у канклаве, павялічыцца на 13 новых іерархаў. У выніку, 44 са 120 кардыналаў, якія маюць права выбару Наступніка святога Пятра, атрымалі свой тытул ад Папы Францішка. Яшчэ чатыры кардыналы з ліку новапрызначаных не змогуць прымаць удзел у выбарах Папы, бо ўжо дасягнулі 80-гадовага ўзросту.
2. Меншы ўплыў Рымскай Курыі
Папа Рымскі адышоў ад традыцыі, што намінацыя для пэўнай дыяцэзіі аўтаматычна забяспечвае прызначэнне кардынала, што было асабліва заўважна ў Італіі. Пантыфік абмежаваў таксама ўплыў Рымскай курыі на выбар Папы, надаючы тытул кардынала прэфектам кангрэгацыі і іх адказным.
3. Папа Францішак не перавысіў ліміт
Уся Калегія кардыналаў налічвае 228 іерархаў. Пры бліжэйшым разглядзе лічба выбаршчыкаў для ўдзелу ў канклаве ўключае 121 кардынала, але толькі да 28 лістапада, калі кардыналу Тэадору Сару з Сенегала споўніцца 80 гадоў. Такім чынам, Папа Францішак трымаецца лічбы ў 120 кардыналаў, якую ўсталяваў Папа Павел VI.
4. Еўропа ўпершыню ў меншасці
Упершыню ў гісторыі іерархі з Еўропы ўтвараюць меншасць сярод кардыналаў, якія могуць прымаць удзел у канклаве. Пасля 19 лістапада ў канклаве могуць прыняць удзел 54 кардыналы з Еўропы (у тым ліку 25 італьянцаў), 15 афрыканцаў, 18 прадстаўнікоў Азіі і Акіяніі, 34 з абедзвюх Амерык (па 17 з Паўночнай і Паўднёвай).
5. Папа Францішак робіць стаўку на перыферыю
Выбар новых кардыналаў у вялікай ступені з розных частак свету гаворыць пра зацікаўленасць Папы Касцёлам на перыферыі. Гэта прызнанне ахвярнасці многіх людзей і народаў Паўсюднаму Касцёлу. Кардынал Освальд Грацыяс бачыць у гэтым вялікае спачуванне і салідарнасць Святога Айца з патрабуючымі. Многія каментатары таксама адзначаюць, што разнароднасць у шэрагах Калегіі кардыналаў — падкрэсліванне паўсюднасці Касцёла.
Паводле catholic.by