Вядомыя беларускія дзеячы асудзілі прызначэньне мітрапаліта Паўла
У звароце адзначаецца, што Масква прыслала ў Беларусь новага патрыяршага экзарха — былога расійскага мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла (Панамарова), цалкам праігнараваўшы інтарэсы народа, Беларускай праваслаўнай царквы і нават кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, якія хацелі мець свайго мітрапаліта з беларускага кліру.